21 лістапада а 20:00 запрашаем вас на вельмі карысную і практычную сустрэчу.
Стрэс зрабіўся неаддымнай часткай жыцця любога сучаснага чалавека, крызісы змяняюцца адзін адным. У такіх умовах клопат аб сваім эмацыйным стане ператвараецца ў задачу кожнага дня.
Што такое стрэсавая рэакцыя? Для чаго яна існуе? Як дапамагаць сабе і сваім блізкім перажываць стрэс найбольш экалагічным чынам?
Пра гэта усё пагутарым у чацвер. Закранем таксама тэмы панічных атак, іх чыннікаў і самадапамогі падчас ПА.
Таксама будзем спрабаваць на сабе розныя дыхальныя практыкі (паранаямы), тэхнікі зазямлення, медытацыі і г.д.
Правядуць сустрэчу: Спадарыня Ганна, псіхолаг, гештальт-тэрапеўт. Спадарыня Іна, выкладчык хатха-ёгі.