“Пазначаныя жоўтым” — дакументальны музычны альбом, які складаецца з шасці трэкаў: затрыманне — умовы — суд — лісты — пасля вызвалення — дзеці палітвязняў, і…
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ
Праваабарончы цэнтр «Вясна» з творчымі дзеячамі прэзентуюць музычны альбом пра палітзняволеных Беларусі — «Пазначаныя жоўтым». Над яго стварэннем працавалі паэты, акторы, музыкі, праваабаронцы і былыя палітзняволеныя.Альбом складаецца з шасці трэкаў, якія адлюстроўваюць шлях палітвязня ад затрымання да вызвалення.
Альбом з’яўляецца своеасаблівай дакументацыяй рэпрэсій Беларусі. У аснове тэкстаў — рэальныя сведчанні палітзняволеных, а ў аранжыроўцы выкарыстоўваюцца архіўныя запісы затрыманняў, судовых працэсаў і галасоў палітвязняў.
Слухаць альбом на YouTube можна па спасылцы
Праект рэалізаваны ў межах праграмы ArtPower Belarus Беларускай Рады культуры і Дацкага інстытута культуры пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу
“Пазначаныя жоўтым” — дакументальны музычны альбом, які складаецца з шасці трэкаў: затрыманне — умовы — суд — лісты — пасля вызвалення — дзеці палітвязняў, і…