Віншую патрыётаў з Днём Волі, з гадавінай абвяшчэння свету нашага права на незалежнасць!
Але незалежнасць Беларусі зараз пад пагрозай. Правячы паразітарны рэжым губляе апошнія рэсурсы для існавання і прымушаны да гандлю дзяржаўным суверэнітэтам.
Краіна апынулася на раздарожжы – вызваленне альбо анэксія. Калі мы не адхілім самазванца ад улады, ён непазбежна прадасць Беларусь.
Будзем гатовымі – усё вырашыцца ўжо хутка. Так як ёсць, болей не будзе. Лёс дзяржавы і нацыі вызначацца толькі нашай воляй і рашучасцю. Гісторыя робіцца зараз. Завершым справу, пачатую 102 гады таму – вернем Беларусі волю.