Сёння, у Дзень Волі, гурт KRIWI прэзентуе сваю новую песню, прысвечаную палітвязням Беларусі і усім тым, хто не забывецца пра іх, падтрымлівае і піша лісты.
Песня створаная ў калабарацыі з беларускімі спявачкамі Валерыяй Дэле, Ганнай Хітрык, Настай Шпакоўскай і мастачкай Аляксандрай Канафальскай, якая зрабіла неверагодны візуал.
Праект зрэалізаваны пры падтрымцы Беларускай Рады Культуры.