25 сакавіка — Дзень Волі 25 сакавіка — сімвал беларускай незалежнасці і свабоды.У гэты дзень больш …

25 сакавіка — Дзень Волі

25 сакавіка — сімвал беларускай незалежнасці і свабоды.
У гэты дзень больш за 100 год таму грамадзяне краіны абвесцілі суверэнітэт Беларусі і пачалі будуваць жыццё па сваіх правілах. Нам не далі рабіць гэтую справу тады, не даюць і цяпер.

Незалежнасць — гэта калі на тваёй зямлі няма чужога войска.
Незалежнасць — гэта калі твая армія не дапамагае агрэсарам і народ сам вырашае, каму дапамагаць.
Незалежнасць — гэта калі грамадзяне краіны самі вырашаюць, хто ад іх імя будзе кіраваць дзяржавай.
Незалежнасць — гэта мова, гісторыя і культура, якія адрозніваюць нас ад іншых і даюць апору ў жыцці.

Дзеля захавання сваёй улады Лукашэнка нішчыць і прадае нашу незалежнасць.

Але Беларусь жывая, пакуль жывыя беларусы
Сёння наша незалежнасць — гэта супраціў вайне ва Украіне любымі дзеяннямі: мовай, учынкамі, інфармацыяй, сімваламі.

Адзначайце гэты дзень! Пашырайце кола сваёй свабоды хоць на крок