“Мае вітанні ўсім, хто падтрымлівае цябе і мяне. Я ўсіх памятаю, думаю пра іх і зычу ім цярпення і цвёрдасці. Ужо нядоўга.
* * *
З апошняга ліста МІКАЛАЯ СТАТКЕВІЧА
У нядаўнім лісце пытаўся ў цябе пра “суд” у Алеся. А ў наступны дзень у “СБ” прачытаў пра яго пачатак. Падчас працэсу людзей, замкнёных у клетку, трымаць у кайданках… Плата за Нобеля ці с*ый мала? А ўчора прачытаў пра прысуд кіраўнікам РЭП і пачатак суда над жанчынамі з tut.by. Мая падтрымка ўсім.
Р. S. Толькі што з камісіі. 9 сутак. Ужо звыкла 🙂 “
***
Мікола Статкевіч паспеў 11.01 перад ШІЗА напісаць мне гэты ліст. Чакаю.
З Фэйсбуку Марыны Адамовіч