На Раство нэакамуністычны дыктатар сымбалічна прыехаў у Свята-Елізавецінскі манастыр, які з’яўляецца…

На Раство нэакамуністычны дыктатар сымбалічна прыехаў у Свята-Елізавецінскі манастыр, які з’яўляецца галоўным цэнтрам “русского мира” у беларускім праваслаўным асяроддзі. Побач з ім можна было назіраць Андрэя Лемяшонка, праз якога і ажыцяўляецца ўся дэструктыўная дзейнасьць абіцелі.

Пра тое, як манашкі гэтага манастыра дапамагаюць забіваць украінцаў, іх гастролі па краінах Еўропы і як яны там зарабляюць грошы, падрабязна пісалі Народныя амбасады Беларусі.

Дарэчы, у гэтыя дні на тэрыторыі манастыра адбываецца Раствовавы фэстываль, дзе збіраюцца грошы на “помощь воинам СВО”, а таксама прысутнічае розная Z-прадукцыя.

Нагадаем, што прадстаўнікі нацыянальна-дэмакратычнага беларускага аб’яднання “РУХ” працягваюць збор подпісаў пад петыцыяй супраць гандлю Елізавецінскага манастыра ў Польшчы. Вось тут, як падпісаць яе за хвіліну.

Калі вы ўжо зрабілі гэта, то падзяліцеся, калі ласка, інфармацыяй пра петыцыю па сваіх чатах сярод дыяспары, са сваімі сябрамі і знаёмымі.

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну