Рэзідэнцыя і выстава Rencontres de la jeune photographie internationale у Францыі ў 2027 годзе

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Rencontres de la jeune photographie internationale — рэзідэнцыя і выстава ў Францыі

Цэнтр сучаснай фатаграфіі Villa Pérochon у Ніёры з 1994 года штогод запрашае фатографаў(-ак) з розных краін, каб тыя некалькі тыдняў вольна эксперыментавалі і стварылі новыя працы для выставы. У 2027 годзе ўдзельнікаў(-ц) суправаджае мастацкі дуэт Simon Brodbeck і Lucie de Barbuat.

Падавацца могуць фатографы(-кі) на раннім этапе кар’еры з любой краіны.

◉ Калі: рэзідэнцыя — 26 сакавіка – 12 красавіка 2027 года, выстава ў Musée Bernard d’Agesci — 10 красавіка – 31 траўня.

Удзельнікі(-цы) атрымаюць 400 EUR стыпендыі і 400 EUR ганарару за выставу. Дарогу туды і назад, пражыванне, сняданкі і вячэры, матэрыялы аплачваюць арганізатары.

Ддл: 15 лістапада.
Даведацца больш
Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!