Гэта адбывалася на фоне правалу жнівеньскага путчу, калі дэмакратычна і нацыянальна арыентаваныя дэпутаты Вярхоўнага савета скарысталіся «акном магчымасцяў». А за дзень да гэтага дэпутатка ад БНФ Галіна Сямдзянава ўнесла ў залю пасяджэнняў бел-чырвона-белы сцяг — і ён увесь час быў побач з чырвона-зялёным. Ужо 19 верасня гэты сцяг стаў дзяржаўным сімвалам незалежнай Рэспублікі Беларусь.
Гэты дзень дае надзею і сёння. На жаль, ужо праз некалькі гадоў уладу ў краіне захапіў прарасійскі рэжым Лукашэнкі. З таго часу Беларусь з кожным годам страчала сваю сапраўдную незалежнасць, усё больш трапляючы ў залежнасць ад Расіі.
Але мы верым: гэты цёмны перыяд абавязкова скончыцца. Беларусь ізноў стане дэмакратычнай, вольнай і сапраўды незалежнай. Са святам усіх суайчыннікаў! Жыве Беларусь!