35 ГАДОЎ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ БЕЛАРУСІ — РАЗАМ У ВІЛЬНІ!У нядзелю, 23 жніўня, беларусы сабраліся ў Доме нац…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

35 ГАДОЎ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ БЕЛАРУСІ — РАЗАМ У ВІЛЬНІ!

У нядзелю, 23 жніўня, беларусы сабраліся ў Доме нацыянальных аб’яднанняў, каб разам адзначыць 35-годдзе абвяшчэння незалежнасці Беларусі.

Гэта быў цёплы вечар з беларускай музыкай, сустрэчамі і размовамі, які яшчэ раз нагадаў: дзе б мы сёння ні знаходзіліся, Беларусь працягвае жыць у нас, а яе незалежнасць застаецца нашай агульнай каштоўнасцю.

Дзякуй музыкам і паэтам, якія стварылі атмасферу гэтага свята: Анатолю Хіневічу, Вандзе Марціньш, Уршулі, Сержуку Сысу, Ташыбе, «Світанку» і Юрыю Брыцько.

Дзякуй нашым адмысловым гасцям — Іллю Міронаву і Паўлу Севярынцу.

Вялікая падзяка ўсім, хто дапамагаў у падрыхтоўцы свята. І, вядома, дзякуй кожнаму і кожнай, хто прыйшоў, прывёў сяброў і блізкіх.

Менавіта людзі робяць такія сустрэчы сапраўднымі.

Асобна дзякуем Дзмітрыю Казлову, блогеру «Шэры кот», за цудоўныя фотаздымкі і захаваныя моманты гэтага дня!