Наступствы адчуваюцца і дагэтуль. Але замест клопату пра людзей і захавання памяці ўлады гадамі імкнуцца сцерці тэму Чарнобыля з грамадскай прасторы. Удзельнікі акцый «Чарнобыльскі шлях» падвяргаліся рэпрэсіям, як і актывісты, што былі супраць будаўніцтва АЭС у Астраўцы. З 2020 году рэпрэсаванымі сталі нават дзеці — малым з пацярпелых раёнаў забаранілі аздараўленне за мяжой.
Цяпер у краіне працуе новая атамная станцыя ў Астраўцы — аб’ект, якім так ганарыцца Лукашэнка і да якога ўжо неаднаразова ўзнікалі пытанні наконт бяспекі. Больш за тое, гучаць заявы пра «адраджэнне» сельскай гаспадаркі на забруджаных землях — нібыта радыяцыя ўжо не праблема.
Але Чарнобыль нікуды не знік. І такое абыякавае стаўленне да яго, нявывучаныя ўрокі той бяды могуць стаць прычынай новай трагедыі і новых смерцяў. Пра якую спачатку будуць цынічна маўчаць і казаць, што «гэта фэйк». А потым абвінавацяць каго заўгодна, толькі не сябе. Але будзе позна, бо жыцці людзей будзе ўжо не вярнуць. Пакуль ва ўладзе краіны дыктатар, ні адзін чалавек не можа быць упэўнены, што новага Чарнобыля не будзе.