Партыі “БХД” і “Народная Грамада” ідуць на выбары КР разам!
Як паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбук Георгій Дзмітрук, “Аб’яднанне палітычных партый Народная Грамада і Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя “Салідарнасць” заяўляе пра сумесны ўдзел ў выбарах у Каардынацыйную Раду 2024 адзіным спісам.
Нашы лідэры: Мікола Статкевіч і Павел Севярынец, сваім асабістым прыкладам натхняюць нас на ўзаемадзеянне! Салідарнасць у імя Вольнай Беларусі!
Прымаючы да ўвагі гістарычную значнасьць падзей у Рэспубліцы Беларусь, з улікам геапалітычных рэалій і рэгіянальных змен, разумеючы значнасць і неабходнасць палітычных перамен унутры Рэспублікі Беларусь, прымаючы на сябе адказнасць перад беларускім народам, мы дамовіліся аб неабходнасці сумеснага ўдзелу ў працы Каардынацыйнай Рады.
Падмуркам супрацы з’яўляецца прыхільнасць да нацыянальных і дэмакратычных прынцыпаў пабудовы Рэспублікі Беларусь – як незалежнай і суверэннай дзяржавы”.
#Народная_Грамада
#БХД
#Жыве_Беларусь
#Беларусь
#Верым_можам_пераможам