Як дапамагчы беларускім палітвязням?Кангрэс па беларускіх палітычных вязнях адбыўся ў Празе. У ім ўзяў удзел
намеснік міністра замежных спраў Чэхіі. Акрамя
Яна Мар’яна сярод удзельнікаў была лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міра
Аляксандра Матвійчук (ейны ўкраінскі “Цэнтр грамадзянскіх свабод” выйграў прэмію ў 2022 годзе разам з беларускім палітвязнем Алесем Бяляцкім і расейскай праваабарончай арганізацыяй “Мемарыял”).На кангрэсе былі прадстаўнікі Офісу Святланы Ціханоўскай, Аб’яднанага пераходнага кабінету, Каардынацыйнай рады, Беларускага Хельсінскага камітэту, “Вясны”, DissidentBY, BYhelp, а таксама фонду “Краіна для Жыцця”.
Кіраўніца нашага Фонду распавяла, што на кангрэсе ўдзельнікі абагульнілі інфармацыю аб тым, чаго менавіта не хапае, што можна палепшыць і на што звярнуць увагу ў сістэме дапамогі палітвязням: https://by.stranafund.org/blog/news/kangres