«Як працаваць з патрэбамі сваёй аўдыторыі?» – анлайн-#курс ад «РАДА» Для каго: #культдзеячы, #твор…

«Як працаваць з патрэбамі сваёй аўдыторыі?» – анлайн-#курс ад «РАДА»

Для каго: #культдзеячы, #творцы, #актывісты, прадстаўнікі #НДА, #медыя і г.д.
Калі: 3 чэрвеня – 20 чэрвеня.

«РАДА» запускае курс пра тое, як эфектыўна і клапатліва ўзаемадзейнічаць з аўдыторыяй, улічваючы яе патрэбы і нікога не выключаючы.

Што будзе вывучацца на курсе:
Як будаваць чуллівую і ўважлівую камунікацыю са сваёй аўдыторыяй?
Якія асаблівыя патрэбы ёсць у розных сацыяльных групаў і чаму важна іх улічваць у сваёй працы?
Як запытваць у аўдыторыі пра яе патрэбы і атрымліваць грунтоўныя адказы?
Як будаваць сваю дзейнасць такім чынам, каб нікога не выключаць, і чаму гэта карысна для саміх арганізацый і ініцыятываў?
Як стварыць мерапрыемства, камфортнае і бяспечнае для ўсіх?
Інклюзія, неварожая мова, падыход, заснаваны на правах чалавека, – навошта нам усе гэтыя складаныя словы? Як уключаць гэтыя падыходы ў сваю дзейнасць?

Ддл: 28 траўня.
Падаць заяўку.

#актывізм #грамадскія_праекты #адукацыя