28 траўня 1881 г. на Ковеншчыне нарадзіўся грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст, археолаг і краязна…

28 траўня 1881 г. на Ковеншчыне нарадзіўся грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст, археолаг і краязнаўца Іван Луцкевіч. Адзін з заснавальнікаў* БСГ і газеты «Наша Ніва». Сабраў калекцыю старажытнасцяў, на аснове якой утварылі музей. Хварэў на сухоты, памёр у 1919 г.

*Разам з братам распрацоўваў пытанні дзяржаўнага самавызначэння Беларусі. Уваходзіў у склад Рады БНР, быў адным з ініцыятараў абвяшчэння незалежнасці Рэспублікі.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch