Хрыстос Уваскрос! Дарагія беларусы — тыя, каго лёсам раскідала па свеце, хто вымушаны быў пакінуць Р…

Хрыстос Уваскрос!

Дарагія беларусы — тыя, каго лёсам раскідала па свеце, хто вымушаны быў пакінуць Радзіму з-за гвалту, тэрору і акупацыі, хто страціў дом, але не страціў годнасць і веру ў Беларусь…

У гэты дзень святога Уваскрасення — свята адраджэння, святла і перамогі жыцця над смерцю. Жадаю вам моцы, надзеі, салідарнасці і духоўнай свабоды.

Памятайма словы Ларысы Геніюш:
“Так будзем помніць мы ў кайданах,
падняўшы сэрцы ўгару,
што так, як Бог ускрыжаваны,
уваскрэсьне наша Беларусь!”

Хай Уваскрасенне Хрыста дасць нам веру, што Беларусь таксама ўваскрэсьне — вольная, чыстая і праўдзівая.

З Пасхай, дарагія мае!
Жыве Беларусь і жыве наша супольнасць!

Ваша спадарыня Марына
заснавальніца этнацэнтру “Світанак”