Велікодныя і перадвелікодныя звычаі беларусаў Алена Ляшкевіч
У вёсцы Данілевічы каменны крыж завуць «дзевачкай», ці Еўкай. Еўцы на Вялікдзень нясуць пачастункі (яйкі, булкі, цукеркі), а на Спаса кладуць яблык. А ў велікодную ноч паляць вогнішчы перад хатамі і страляюць (лічылася, што такім чынам «клічуць Ісуса Хрыста»).