Month: жнівень, 2025

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Свята Успення Дзевы Марыі ў Вільні: літургіі і набажэнствы 14-16 жніўня

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Шаноўныя сябры, набліжаецца свята Успення Дзевы Марыі – Летні Вялікдзень. Чаму Вялікдзень, калі ўспамінаем смерць Багародзіцы? Гасподзь першай з усяго роду людскога УВАСКРАСІЎ Дзеву Марыю у абноўленай прыродзе, якую прымуць усе верныя пасля усеагульнага уваскрасення. Уваскрэсла Яна, уваскрэснем і мы! У чацвер 14.08 на пярэдадні Свята мы будзем служыць Вячэрню (18.00) з чынам дабраславення хлябоў. […]

BELPOL осуждает крик ACAB вице-спикерки Лизаветы Пракопчык на конференции «Новая Беларусь»

Уладзік Бохан #Беларусы ў Польшчы

Какие ранимые нынче “хорошие” менты. Те самые, у которых репрессии не репрессии, потому что ЭТОДРУГОЕ. Если коротко: ACAB, УПСК, СЛОН, HWDP, 1312 Еўрарадыё | Еврорадио BELPOL паскардзіўся ў КР на паводзіны віцэ-спікеркі Лізаветы Пракопчык. На канферэнцыі “Новая Беларусь” тая крыкнула ACAB (All Cops are Bastards). “Усе чальцы BELPOL лічаць учынак Л.Пракопчык як абразай арганізацыі, так […]

Два жнівеньскія івэнты ад ФШ1 у Варшаве: лекцыя і летняя самапрэзентацыя

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Два жнівеньскія івэнты ад ФШ1 | #Варшава, #Польшча1⃣ Макументары. Лекцыя Андрэя Дубініна пра жанр, які імітуе дакументальны стыль, але апавядае выдуманыя гісторыі → Будзеце гаварыць пра фальсіфікацыі, містыфікацыі і прыёмы стварэння ілюзіі рэальнасці ў візуальным мастацтве. Мерапрыемства будзе карысным тым, хто цікавіцца пастановачнай фатаграфіяй і плануе ўдзел у вераснёвым фота-лагеры ФШ1, дзе ўдзельнікі зробяць сумесны […]

Беларускія словы, якія замяняюць цэлыя словазлучэньні, напрыклад, прынáмсі

Вольны Захад інфа

Ёсьць эканомныя і патрэбныя беларускія словы, якія замяняюць цэлыя словазлучэньні. Прыклад — слова прынáмсі, якому няма аднаслоўнага адпаведніка, прыкладам, у расейскай.

13 жніўня — Дзень здабыцця Менскага абраза Божай Маці ў Мінску

Мінск Навіны

13 жніўня — здабыццё Менскага абраза Божай Маці Сёння, 13 жніўня, праваслаўныя вернікі адзначаюць вялікае свята — Дзень здабыцця Менскага абраза Божай Маці. Паводле падання, менавіта ў гэты дзень, у 1500 годзе, абраз цудоўным чынам з’явіўся на рацэ Свіслач каля Менскага замка. Гісторыя абраза надзвычай цікавая. Лічыцца, што ён быў вывезены з Кіева падчас нападу […]

Менская ікона Маці Божай з’явілася на водах Свіслачы ў 1500 годзе і мае багатую гісторыю

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Менская ікона Маці Божай паводле падання з’явілася на водах Свіслачы, куды яна прыплыла з Кіева ў 1500 г. Менчане пабачылі яе, угледзеўшы ззянне з водаў Свіслачы. Доўгі час яна знаходзілася ў замкавай царкве Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы, а падчас кіравання мітрапаліта Язэпа Руцкага ў 1616 г. была перанесена ў драўляную царкву Святога Духа пры манастыры базыльянаў, […]

13 жніўня — дзень Менскай іконы Багародзіцы з трапарам і малітвай

Грэка-католікі Беларусі #Царква

13 жніўня дзень Менскай іконы Багародзіцы. Трапар. На водах Сьвіслачы / зьявілася Ты, Беззаганная Дзева, / ад Царграда да Кіева / Богам сьцеражонаму гораду Менску ласку паказаўшы; / прасьвяці нас грэшных зьзяньнем Сваім, / зьяві, як заўсёды, сілу Сваю, / уратуй нас заступніцтвам Сваім / і выбаў ад напасьцяў варожых, / бо Цябе як неадольную […]

Тэрмін „Закаўказьзе“ адлюстроўвае расейскі погляд на краіны, як і „Прыбалтыка“ ці „Заходняя Дзьвіна“

Вольны Захад інфа

Тэрмін „Закаўказьзе“ вымушае глядзець на адпаведныя краіны расейскім вокам. Як і „Прыбалтыка“ ці „Заходняя Дзьвіна“. І дагэтуль трапляецца выраз „далёкае замежжа“ — прыкладам, пра Польшчу, затое Туркмэністан — „блізкае замежжа“. Ня кажучы пра Магадан. Але прывыкайма глядзець на сьвет беларускімі вачыма.

Роад-трып Тбіліскага клуба інтравертаў у Верхнюю Хеўсурэтыю праз перавал Datvisjvari

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Роад-трып у Верхнюю Хеўсурэтыю ад Тбіліскага клубу інтравертаў Накіроўваемся за перавал Datvisjvari, дзе нас чакае падарожжа па цясніне Arghuni — уздоўж аднайменнай ракі да старажытнай вёскі-крэпасці SHATILI. Па дарозе будзем спыняцца на цікавых лакацыях…