Дзяўчаты ўжо правялі свой першы вечар і ноч на нашай віле FORT¡Bienvenidas! Па прыездзе на вілу іх ч…

Дзяўчаты ўжо правялі свой першы вечар і ноч на нашай віле FORT

¡Bienvenidas!

Па прыездзе на вілу іх чакаў найсмачнейшы суп з морапрадуктаў па рэцэпце нашага шэф-повара

Учора мы таксама разам адзначылі дзень нараджэння Дашы Афанасьевай — свае 31 год яна пачала ў прыгожым месцы і ў выдатнай кампаніі

Вечар знаёмства ўтульна завяршыўся ля вогнішча

Наперадзе яшчэ 4 тыдні актыўнасцей і адпачынку , накіраваных на іх аднаўленне

Пажадаем ім поспеху!

P.S. Частка дзяўчат вырашыла застацца ананімнай , таму, паважаючы іх рашэнне, мы не публікуем фота і відэа ўсіх удзельніц, а толькі тых, хто даў згоду

Падтрымаць праект і зрабіць свой унёсак можна праз нашу спецыяльную платформу:

https://dapamoga.org/be/donations/retreat-for-political-prisoners

#fortretreattenerife