Сувэрэнітэт у абмен на ўладу: да чаго прывялі 30 год беларуска-расейскай інтэграцыі: https://smarturl.click/GgV1E
Беларуска-расейская інтэграцыя з самага пачатку была абумоўленая эканамічнай залежнасьцю ад Масквы і прарасейскімі настроямі ў грамадзтве. З прыходам Лукашэнкі гэты працэс атрымаў і асабісты палітычны матыў: імкненьне стаць кіраўніком аб’яднанай дзяржавы, нават коштам беларускага сувэрэнітэту.
Пасьля 2020 году залежнасьць Менску ад Крамля рэзка ўзрасла — у эканоміцы, вайсковай і інфармацыйнай сфэрах. Падтрымка Расеі стала ключавой для захаваньня рэжыму, а саюз — фактычна безальтэрнатыўным. Вынік 30-гадовай інтэграцыі — усё большая пагроза дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі і ператварэньне хаўрусу ў асабістую ўнію Лукашэнкі і Пуціна.