2 красавіка 1996 года ў Менску прайшло масавае шэсьце супраць дамовы паміж Ельцыным і Лукашэнкам

Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

2 красавіка ў 1996-м у Менску адбылося масавае шэсьце супраць падпісаньня Барысам Ельцыным і Аляксандрам Лукашэнкам дамовы аб стварэньні супольнасьці Расеі і Беларусі.

Тады дзясяткі тысяч беларусаў выйшлі пратэставаць да Опэрнага тэатру ў Менску. Людзі спрабавалі прайсьці да расейскай амбасады, але шлях ім перакрылі міліцыянты. Пасьля сутычак дэманстрантаў зь сілавікамі акцыю разагналі, сотні ўдзельнікаў затрымалі.