Клачко Аляксандр Кусь

Асабістыя думкі, меркаванні, погляды і назіранні Ваяра Клачко “Кусь” Аляксандра,

Бой пад Гуляй Поле: засаджаны разлік Мілана і перамяшчэнне пазіцыі бліжэй да варожых сіл

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

*Бой пад Гуляй Поле. Засада гатова* (аповед 6)Частка 1 Часам у суседняй ад нас пасадцы, праз поле – недзе там, дзе быў наш другі разлік “Мілана” (сувязь з імі не праходзіла) чулася стралкатня. Зрэдку то ў той бок, то ў іншы праляталі снарады. Але то было не па нам. Я бавіў час, спрабуючы зняць на […]

ДУДА — беларускі традыцыйны духавы музычны інструмент, які выкарыстоўваўся ў абрадах жыцця

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

ДУДА Беларускі традыцыйны архаічны духавы музычны інструмент, які быў шырока распаўсюджаны на тэрыторыі Беларусі да 20-га стагоддзя. ДУДА выкарыстоўвалася ў абрадах, звязаных з асноўнымі момантамі жыцця чалавека. Абавязковым была прысутнасць ДУДАРА на хрэсьбінах, на вяселлі і, магчыма, на пахаванні. Вывучаем матчыну мову разам #матчынамова@volnyja@shodklochko

Бой пад Гуляй Поле: выбар пазіцыі і размяшчэнне комплексу «Мілан» у аповесці Клачко Аляксандра

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

*Бой пад Гуляй Поле. Выбар пазіцыі* (аповед 5)Частка 2 Спачатку мы ставілі “Мілан” непадалеку ад нашага акопу-шалашу. Але кожны раз К(арнэт) бракаваў яе і мы, па-крысе, асцярожна, перасоўваліся ў пошуках лепшай пазіцыі ў бок рускіх. Бліжэй да дарогі. Наша ахова перасоўвалася разам з намі на нейкай адлегласьці спераду. Нарэшце Мілан быў выстаўлены (не першы і […]

Бой пад Гуляй Поле: выбар пазіцыі і ўстаноўка ўзбраення на прамысловым аб’екце

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

* Бой пад Гуляй Поле. Выбар пазіцыі * (аповед 5)Частка 1 Ноч з 2-га на 3-е кастрычніка мы правялі на прамысловым аб’екце ў Гуляй поле. А пятай гадзіне, калі не раней, выехалі на задачу. Праехалі на пікапах некалькі кіламетраў да кропкі высадкі. Выгрузіліся і пайшлі пешкі. Каля 7 гадзін раніцы мы мінулі апошнюю ўкраінскую СП-шку […]

Каліновец Кусь: дзеяч беларускай рэвалюцыі перастане існаваць, калі ўдзельнічае ў гандлі палітвязнямі

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Каліновец «Кусь»: Любы дзеяч беларускай рэвалюцыі перастане для мяне існаваць, калі прыме ўдзел у гандлі палітвязнямі ў абмен на зняцце санкцыйНа думку дабраахвотніка Аляксандра Клачко (ён ваюе пад пазыўным «Кусь») торг з рэжымам — гэта адыходжанне ад асноўнай мэты беларусаў — вызвалення краіны. Ён расказаў @NashaNiva, чаму ідэя такога дыялогу выклікае ў яго абурэнне. https://nashaniva.com/319673 Без […]

ЧАРАДА пра свабоду і сучаснасць: магчымасць пстрыкаць па каналах і рабіць тое, што хочаш

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

ЧАРАДА “Ты хоць разумееш, у які час ты прыйшоў? Свабода сёння – гэта магчымасць пстрыкаць па тысячах каналаў, на халяву пампаваць парнуху і проста рабіць тое, за што табе нічога не будзе, усё. І ЧАРАДА ўжо змірылася з гэтай падменай.” Mr. Freeman Вывучаем матчыну мову разам #матчынамова@volnyja@shodklochko

15-хвіліннае відэа пра дзень працы разліку СПГ-9 батальёна Волат палка Каліноўскага ў Бахмуцкім раёне

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

15-ціхвіліннае відэа пра адзін дзень працы нашага разліка СПГ-9 дазволіць вам з галавою акунуцца ў атмасферу штодзённай руціны вайны. https://www.youtube.com/watch?v=Vabgko1aAIw&t=1s Бахмуцкі раён, красавік 2023-га. Праца разліку СПГ-9 (Ваяр, Кусь, Воскар) батальёна Волат палка Каліноўскага. Дзякуй нашаму прадстаўніку медыя-службы Косу за падрыхтоўку і апрацоўку відэаматэрыялаў.

Бой пад Гуляй Поле: ноччу трасеры асвятлялі поле пад агнём з боку рускіх

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

* Бой пад Гуляй Поле. Трасеры ўначы * (аповед 4) Да 3 кастрычніка мы, за пару дзен, выкапалі і накрылі шалашным тыпам двухмесны акоп. (Ен нам так і не спатрэбіўся ў дзень бою). Ноччу дзяжурылі па чарзе ў крамешнай цемры. Хлопцы з нашага прыкрыцця былі трошкі бліжэй да рускіх і таксама былі на варце ў […]

КАПА заўседы трымаў сваю кватэру ў чысьціні і чакае гасцей, накінуўшы КАПУ на канапу

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

КАПА Ен заўседы трымаў сваю кватэру ў чысьціні. Таму зараз, чакаючы гасцей, яму дастаткова было проста накінуць КАПУ на канапу. Вывучаем матчыну мову разам #матчынамова@volnyja@shodklochko

Бой пад Гуляй Поле: капанне акопаў пад дажджом і гісторыя сапернай рыдлеўкі

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

* Бой пад Гуляй Поле. Акопы * (аповед 3) Калі мы прышлі на месца, пайшоў дождж. Каб не прамокнуць, мы пахаваліся пад кусты, накрыўшы іх сваімі дажджавікамі. Гэта была шэрая зона. Руская выведка магла апынуцца за суседнім кустом, але бліжэйшая пасадка ў якой, мы меркавалі, яны маглі б адчуваюць сябе больш-менш утульна, знаходзілася метрах у […]