*СПГ-9. Дзірка ў столі* (аповед 5)
Калі абстрэлы сціхлі, мы вярнуліся да сапага.
Карціна, якую мы ўбачылі, запэўніла нас, што мы нарадзіліся ў сарочцы.
Бетонны пыл на той момант ужо асеў на падлогу і сцены.
Аграменная дзірка ў столі ззяла высока над нашымі галовамі. Куча бетонных абломкаў пад ей. Асобныя кавалкі бетона і штукатуркі валяліся там сям ля сапага. Пасярэдзіне памяшкання ляжала пагнутая 18-цідыяметравая сталевая арматура, вырваная моцай разрыва.
Уся падлога была ў бетонным пылу і мелкіх ягоных кавалачках.
У нас нават атрымалася знайсьці аскепкі ад прыляцеўшага снарада. Дзесьці я іх захаваў у сябе на памяць (трэба пашукаць).
Сапог, а галоўнае прыцэл, не былі пашкоджаны. Толькі на металевым ствале былі невялікія адмеціны-напамін ад прылету.
Яшчык з мінамі стаяў таксама цэлы.
Вялікім цудам нас, якія былі нават без касак і бронікаў, абмінула раненне, калецтва альбо смерць ад таго снарада.
ВЫПАДАК – на 50% вырашае на вайне каму жыць, а каму не.