Учора Ілона размясьціла ў сваім Facebook сторыз з відэа-пастом, адзначыўшы ў ім мяне. Пост складаўся з відэазапісу на якім Ілона звярталася да гледача з наступнай прамовай: “А вы знаете, что Саша “Кусь” заразный? Когда он тебя кусает – ты заболеваешь не сразу: болезнь начинает развиваться постепенно. И ты начинаешь замечать, что ты заболел только тогда, […]
Клачко Аляксандр Кусь
Асабістыя думкі, меркаванні, погляды і назіранні Ваяра Клачко “Кусь” Аляксандра,
Вынікі эксперыменту з лістамі да беларускіх добраахвотнікаў у ЗСУ: зваротнай сувязі не атрымалася
ВЫНІКІ ПА ЛІСТАМ ДОБРААХВОТНІКАМ “Калі атрымаецца стварыць з гэтага мерапрыемства сістэму – я буду вельмі задаволены. Калі не – я як мінімум паспрабаваў,” так я бачыў 26 красавіка 2024 года магчымыя вынікі сваёй задумы з напісаннем лістоў добраахвотнікам з абавязковай зваротнай сувяззю. Вынік: НЕ АТРЫМАЛАСЯ СПРОБА. Пры гэтым я не пакідаю варыянта ў будучыні паўтарыць […]
22 лютага 2023 года: перамяшчэнне буржуўкі з пазіцыі “Жыгуль” у Бахмуце ў Нью-Ёрк
22 лютага 2023 года. Учора мы прывезлі буржуўку. Забралі яе з пазіцыі “Жыгуль” у Бахмуце і паставілі ў наш цагляны сарайчык у Нью-Ёрку. Пазіцыя для сапага, прапанаваная ССО-шнікамі, не падыйшла: Д(жон) з Воскарам выстаўлялі на ёй сапог – ствол утыркаўся сваім уяўленым прадаўжэннем прама ў макушку ўзгорка. Хлопцы знайшлі новую пазіцыю ля 18-й школы. Гэта […]
Украінскія воіны з сапагом пацвердзілі ўдар па расейскім бліндажы пад Горлаўкай
– Воскар, які пералёт ў новага сапага? – запытаўся я напярэдадні ў Воскара, які з хлопцамі ўпершыню страляў тут з яго ўчора. – Ён страляе больш-менш дакладна, – адказаў Воскар. Мы з Ваяром выставілі сапог. Бача зарадзіў яго. Я яшчэ раз пераправерыў каардынаты пазіцыі і арыентыра, якімі ўчора падзяліўся са мной Воскар. Цэль нам была […]
Запіс верша Максіма Танка «Родная мова» ў Нью-Ёрку перад вяртаннем пад Бахмут
Нас чакаў абед, падрыхтаваны Бачой. Прыгатаваў ён яго не, не на дравяной пячы, а на 3-хлітровым газавым балоне. Паабедалі. Я заварыў сабе гарбату ў стакане. Уставіў стакан ў залацісты падстаканнік. Узяў свой аўтамат і выйшаў на надворак. Яшчэ не сцямнела. Ішоў мяккі прыгожы белы крупны пушысты снег. Я планаваў запісаць верш да дня роднай мовы […]
Украінскія ССО і сапаг у новым часовым доме на ўскрайку Нью-Ёрка пад Горлаўкай
Кідаем рэчы ў нашым новым часовым доме. Бачу пакідаем уладкоўвацца на новым месцы. Я, Д(жон) і Ваяр едзем з ССО-шнікамі на супрацьлеглы ўскраек Нью-Ёрка. Падае снег. Дарога ў ільдзе. Пераехалі чыгуначны пераезд і рухаемся па вуліцы. Яна як ў вёсцы – абапал дарогі звычайныя вясковыя домікі. Некаторыя разбураны прылётамі. Калі і надалей ехаць прама, то […]
18 лютага 2023 мы засяліліся ў пакінуты прыватны дом на Данбасе з небяспечнымі ўмовамі
18 лютага 2023 мы засяліліся ў пакінуты прыватны жылы дом. Злева ад нас жыве 73-хгадовая бабка. Справа – мы не бачым, але людзі таксама жывуць – па двары бегаюць “гаўклівыя”, але сымпатычныя дзве маленькія сабачкі, адну з якіх я, нават, праз плот, частаваў курынымі наггетсамі. Гаспадыня нашага дома, са слоў суседзяў, напачатку АТО ў 2014-м […]
Публікацыя з назвай «Бачу вам у стужку»
Бачу вам у стужку
Разлік ПТРК Батальёну Волат Палка Каліноўскага падтрымлівае штурм 3-й штурмавой брыгады пад Андрэеўкай
На гэтым відэа з верасня 2023 году разлік ПТРК Батальёну Волат Палка Каліноўскага пад Андрэеўкай падтрымлівае штурм 3-яй асобнай штурмавой брыгады. У перапынках паміж стрэламі ваяры жартуюць, разважаюць пра мінулае, сучаснае жыццё і пра будычыню Беларусі. Мы назвалі гэта #АкопныВайб і, праз кароткія гісторыі з фронта, паспрабуем данесці атмасферу перадавой. Падзяліцеся гэтым відэа з сябрам […]
У Вільні ўсталявалі помнік жанчыне Марыі, якая памерла ад раку ў 2024 годзе
Злева ад Сашко ляжыць жанчына па імені Марыя. Нарадзілася яна ў 1945 годзе, памерла ад раку грудзей у пачатку красавіка 2024. Лёс зрабіў іх суседзямі. Жанчына гадоў пад 60 і двое мужчын, старэйшы і маладзейшы, ужо ўсталявалі невялікі помнік і зараз клалі на цэмент керамічную плітку над магілай Марыі. – Спасибо, что пропустили нас на […]