Нагадваем, што зусім хутка ддл на польскую стыпендыяльную праграму «Gaude Polonia»Для каго: • #культдзеячы і #творцы з Беларусі, Украіны і іншых краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і постсавецкіх дзяржаў • да 40 гадоў (у выключных выпадках да 45) • з вышэйшай адукацыяй. Неабходна мець стыпендыяльны праект і заўважны досвед працы ў адной ці некалькіх з наступных сфер дзейнасці: • #кіно […]
sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
Прафесійныя і адукацыйныя праграмы на ваш густ і сферу дзейнасці. Адбіраем рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў, воркшопы і многае іншае, даступнае для беларускіх творцаў і культменеджараў.
Для анонсаў – @sekktor_admin
Кам’юніці чат – @sekktor_chat
Вэбінар «Як НДА сябраваць з медыямі» пройдзе 17 кастрычніка з рэгістрацыяй да 16 кастрычніка
#магчымасці Вэбінар «Як НДА сябраваць з медыямі» (дэдлайн — 16 кастрычніка) Нягледзячы на складаныя і крызісныя часы, беларускі грамадскі сектар працягвае працаваць. Але як пры гэтым НДА ўзаемадзейнічаць з беларускімі медыямі: каму пісаць, як дагрукацца да рэдакцый, як прасоўваць свае прадукты і праекты? Пагаворым пра ўсё: пра болі, складанасці і патрэбы; як будаваць сваю працу […]
Erratum Gallery аб’яўляе конкурс на выставу ў Берліне для творцаў розных дысцыплін да 15 кастрычніка
Erratum Gallery – #конкурс прапаноў на выставу ў #Берлін, #Германія Для каго: #творцы розных дысцыплін.Калі: снежань. Галерэя запрашае прапанаваць #арт-праекты, звязаныя з геймінгам, культурай постінтэрнэту і фэнтэзійнай рэальнасцю. Ддл: 15 кастрычніка.Падаваць прапановы можна на [email protected] #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты #media_art
Дзве творчыя рэзідэнцыі ў Еўропе для беларускіх творцаў з падтрымкай і фінансаваннем
2 магчымасці для творцаў, легалізаваных ў Еўропе 1⃣STUDIOTOPIA – творча-навуковая #рэзідэнцыя ў некалькіх еўрапейскіх краінах Для каго: #творцы розных дысцыплін.Калі: снежань 2024 – лістапад 2025. Рэзідэнцыя накіравана на міждысцыплінарную працу, супрацоўніцтва паміж творцамі і навукоўцамі. Арганізатары прапануюць:– ганарар 4000 EUR– вытворчы бюджэт– праезд і пражыванне– асабістыя сустрэчы па супрацоўніцтве. Ддл: 31 кастрычніка.Падаць заяўку. 2⃣KUBER SPATIAL […]
Анлайн-школа «Актывісцкі КВІРатон: дэкрым editions» для ЛГБТ-актывістаў Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі
«Актывісцкі КВІРатон: дэкрым editions» – анлайн-школа для пачаткоўцаў ЛГБТ-актывістаў/ак з рэгіёну Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Для каго: ЛГБТ-актывісты/кі рэгіёну Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі.Калі: 28 кастрычнік – 3 лістапада. Запрашаюць маладых ЛГБТ-актывістаў_ак прыняць удзел у анлайн-КВІРатоне, які прысвечаны тэме дэкрыміналізацыі і анты-гендэрным рухам. Запланавана абмеркаваць правы ЛГБТ-людзей, актуальныя выклікі і магчымасці для прасоўвання дэкрыміналізацыі […]
Sekktor працягвае карыстальніцкія інтэрв’ю з аматарамі і арганізатарамі беларускай культурніцкай афішы
Мы працягваем праводзіць карыстальніцкія інтэрв’ю з людзьмі, якія цікавяцца беларускай культурніцкай афішай і ходзяць на імпрэзы ўнутры краіны і за мяжой, АЛЬБО самі такія імпрэзы арганізуюць Запрашаем пазнаёміцца бліжэй! Вашыя адказы дапамогуць нам развіваць праект так, каб ён быў вам карысны. Калі вы наведнік ці наведніца культ.падзей: • Далучайцеся да анлайн-інтэрв’ю — з рэгістрацыяй у 2 […]
Designers in Residence: дызайнерская рэзідэнцыя ў Германіі для дызайнераў да 35 гадоў
Designers in Residence – дызайнерская #рэзідэнцыя ў #Германія Для каго: #дызайнеры да 35 гадоў альбо якія скончылі навучанне не больш за 2 гады таму.Калі: 1 красавіка – 30 чэрвеня 2025. Запрашаюць дызайнераў папрацаваць над праектамі ў Творчым цэнтры EMMA. Вынікам рэзідэнцыі стане выстава. Арганізатары прапануюць:– стыпендыю 1000 EUR / месяц– праезд– працоўныя майстэрні. Ддл: 15 […]
Засталося тры дні, каб ацаніць умовы дзейнасці ў сферы беларускай культуры да 11 кастрычніка
Засталося тры дні, каб даць сваю адзнаку ўмовам і стану вашай дзейнасці ў сферы беларускай культуры! Калі вы працуеце ў: ⁃ Арганізацыі грамадзянскай супольнасці ⁃ Нефармальнай ініцыятыве ⁃ Культурніцкай кампаніі ⁃ Творчым звязе ці калектыве ⁃ Камерцыйнай арганізацыі ⁃ Установе культуры і да т. п., калі ласка, прайдзіце гэтую апытанку. Яе запаўненне зойме 15–20 хвілінаў, а […]
Другі анлайн-варкшоп з Жэняй Сядовай па стварэнні якаснага рэзюмэ 9 кастрычніка
Тым часам прайшоў тыдзень – і ў нас набліжаецца другі анлайн-варкшоп з Жэняй Сядовай у рамках серыі Self-promotion agency! Заўтра мы… 2⃣“Вучымся ствараць якаснае рэзюмэ разам” У праграме: Што дакладна павінна быць у рэзюмэ, а якую інфармацыю лепш выдаліць? Які фармат рэзюмэ абраць? Хоббіхорсінг і квадробінг – ці варта пісаць у рэзюмэ пра свае хоббі? […]
9 кастрычніка адбудзецца анлайн-дыскусія пра будучыню беларускага тэатра ў рамках #BIT_talks
Заўтра адбудзецца новая анлайн-#дыскусія ў рамках серыі #BIT_talks ад Беларускага Інстытута тэатра Тэма сустрэчы — “Беларускі тэатр у Беларусі”. Разам з эксперткай абмеркуем будучыню беларускага тэатра ў Беларусі: ад яго магчымай “смерці” да перспектыў. Які шанец існуе для развіцця незалежнага тэатральнага мастацтва ў Беларусі сёння і якія даследаванні паказваюць тэндэнцыі апошніх гадоў? Мадэратарка дыскусіі – […]