Вебінар па лічбавай бяспецы і доступу да інфармацыі – ужо сёння
Калі: 13 лістапада ў 19:00 (па Мінску).
Тэмы вебінара: Як абыйсці блакіроўкі і атрымаць доступ да незалежных крыніц інфармацыі? Якія сэрвісы выкарыстоўваць для бяспечнага прагляду незалежных медыя? Якія платформы найбольш бяспечныя для чытання і прагляду кантэнту? Ці існуе адказнасць за падпіску на незалежныя крыніцы? Як знізіць рызыкі пры выкарыстанні Telegram, Instagram, Facebook, YouTube, TikTok? Як бяспечна атрымліваць рассылкі і мінімізаваць рызыкі пры іх чытанні? Што рабіць у выпадку пагрозы – як хутка ачысціць кампутар і тэлефон?
Фармат вебінара: удзельнікі не бачаць і не чуюць адзін аднаго. Пытанні можна задаваць толькі пісьмова ў раздзеле Q&A.