Для каго:#творцы розных дысцыплін. Калі: 27 лістапада ў 17:30. Дзе: Zachęta (Нацыянальная галерэя мастацтваў).
MigrArt запрашае мігрантаў і замежных мастакоў, якія пражываюць у Польшчы, на сеткавую сустрэчу. MigrArt – нацыянальная анлайн-база дадзеных для мігрантаў і замежных мастакоў, якія працуюць у Польшчы, якая з’яўляецца мастом паміж творцамі і ўстановамі.
На нэтворкінгавай сустрэчы адбудзецца прэзентацыя практык, якія выкарыстоўваюцца Zachęta, дыскусія аб тым, як замежныя творцы могуць удзельнічаць у дзейнасці Zachęta, экскурсія па выставе, абмен ідэямі і г.д.
Мерапрыемства будзе праводзіцца на польскай і англійскай мовах.