Для каго: #куратары. Калі: 4 жніўня 2025 – 2 красавіка 2027.
Запрашаюць куратараў на ранніх этапах кар’еры папрацаваць у куратарскім аддзеле SculptureCenter 2 поўных сезона. Праграма арыентавана на практычны вопыт, у тым ліку арганізацыю выставак, сувязь з мастакамі, праектныя #даследванні, вытворчую падтрымку, публічнае праграмаванне і г.д. Таксама будзе магчымасць пазнаёміць куратарскі аддзел з мастакамі, чые працы адпавядаюць місіі і мэце SculptureCenter.
Праграма прапануе: – стыпендыю 55 000 USD / першы год – стыпендыю 40 000 USD / наступныя 8 месяцаў – ільготы – медыцынскую страхоўку і г.д. – пакрыццё візавых/юрыдычных выдаткаў да 5000 USD.