Вітаю, сябры!Маю добрую нагоду абвесціць афіцыйна, што наша парафія, згодна рашэнню прыходскай рады, мае цяпер афіцыйную назву: Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага Патрыярхату у Вільні у гонар Дабравешчання Дзевы Марыі. Галоўнае свята нашай Парафіі будзе заўсёды прыпадаць на 25 сакавіка – свята Дабравешчання і беларускі Дзень Волі. Акрэм таго, капліца нашага прыходскага дома прысвячаецца прападобнаму Лявонцію […]
Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні
https://t.me/ortovilnya
У нашай царкве ў Вільні гасцявалі сонечныя і разумныя дзеці-беларусы
У нашай царкве сёння былі НАЙЦУДОЎНЕЙШЫЯ ГОСЦІ – дзеці-беларусы. Сонечныя, разумныя, вясёлыя! Яны зрабілі сёння мой дзень! Карацей, яны сказалі, што калі ў нас яшчэ будуць заставацца цукеркі і печыва, то яны не дадуць ім сапсавацца 🙂
Патрыярх Варфаламеў падарыў беларускаму прыходу ў Вільні два камплекты святарскіх аблачэнняў
Падарунак Патрыярха Варфаламея беларускаму прыходу ў Вільні – два камплекта святарскіх аблачэнняў. Як вы ўжо заўважылі, адно у бела-чырвона-белай стылістыцы . Дзякуем!
Евангельскае чытанне пра ацаленне Гадарынскіх беснаватых і роля Хрыста ў жыцці чалавека
У імя Айца, і Сына, і Святога Духа! Некалькі разоў на год, у нядзельныя дні, калі, зазвычай, збіраецца ўся хрысціянская абшчына таго ці іншага храма, у царкве гучыць евангелле пра ацаленне Гадарынскіх беснаватых. Рэдка якому іншаму евангельскаму сюжэту надаецца такая вялікая ўвага. З чым жа прычына, што Царква так акцэнтуе нашу ўвагу на гэтым здарэнні? […]
Запрашаем на Літургію і малітву за родных у Беларускай праваслаўнай супольнасці ў Вільні
Запрашаем на Літургію! Хто жадае, можа пакінуць у каментарах ці ў прываце імёны сваіх родных і блізкіх для малітвы. Хто жадае падтрымаць нашу грамаду , будзем вельмі ўдзячнымі: https://bysol.org/ru/initiatives/orthodoxcommunity/http://patreon.com/user?u=92908320http://paypal.me/ortovilnya
Бліжэйшыя падзеі ў прыходзе Беларускай праваслаўнай супольнасці ў Вільні 8-9 ліпеня
Вітаю, шаноўныя браты і сёстры! Хачам паведаміць вам пра бліжэйшыя падзеі, якія адбудуцца ў нашым прыходзе ў гэтыя выходныя. Запрашаем вас прыняць удзел у багаслужэннях і сустрэчах! Заўтра, у суботу, 8 ліпеня, у нашай прыходскай капліцы, якая знаходзіцца па адрасе Boksto g.4, адбудзецца Літургія. Распачнецца гэта багаслужэнне а 9-й гадзіне раніцы. Калі хто з вас […]
Заўтра Свята Нараджэння Яна Хрысціцеля, Вячэрня для ўкраінскай грамады ў Вільні
Заўтра 7.07 па старому стылю прыпадае Свята Нараджэння Яна Хрысціцеля. А 18-й гадзіне протаіерэй Георгій Рой будзе служыць Вячэрню з памазаннем і асвячэннем хлябоў для украінскай грамады у капліцы Украінскага дому па адрасе: Juozapavičiaus g. 10A. Калі хто жадае прыяднацца – шчыра запрашаем!
Запрашаем на нядзельную Літургію і сумесную трапезу ў царкве па вуліцы Boksto, 4
Шаноўныя сябры,Яшчэ раз шчыра запрашаем на нядзельную Літургію, яка адбудзецца ў нашай царкве па вуліцы Boksto, 4. Пачатак Літургіі – 10.00. Мы сустркаемся з Хрыстом і адзін з адным, як сям’я дзяцей Божых. Разам з тым ёсць яшчэ адна прычына, чаму вам варта прыйсці. І гэтая прычына звязана з супольнай трапезай, якую мы плануем арганізаваць […]
1 ліпеня ў 18:00 у царкве на Bokšto g. 4 адбудзецца Вячэрня і споведзь са святаром
Усім вітанні! Заўтра ў суботу 1.07 а 18-й гадзіне у нашай царкве па адрасу Bokšto g. 4 адбудзецца Вячэрня. Пасля вячэрні можна будзе паспавядацца, ці абмяркаваць прыватныя пытанні духоўнага жыцця са святаром. 2.07. НЯДЗЕЛЯ. Літургія пачнецца а 10-й гадзіне. Пасля Літургіі – супольная трапеза. Прыносьце з сабою штосьці смачненькае, каб пачаставаць іншыхі пачаставацца самім.
Запрашаем далучыцца да нашай FB-суполкі Беларускай праваслаўнай супольнасці ў Вільні
Дарагія сябры! Запрашаем далучыцца да нашай FB-суполкі: https://www.facebook.com/groups/3431985900407940 Log in to Facebook Log in to Facebook to start sharing and connecting with your friends, family and people you know.