Асабіста для мяне сёння была неверагодна важная сустрэча і з паэтам Дзімітрыем Строцавым, але і з Вамі ўсімі, хто ў гэты вечар быў у нашым прыходскім доме. Было прагаворана тое, што так важна было сказаць. Гэта адна з сустрэч пра якую напэўна можна сказаць: Хрыстос пасярод нас! Гэта была сустрэча экклесіі! Дзякую Богу, што магу […]
Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні
https://t.me/ortovilnya
Запрашэнне на сустрэчу з паэтам Дзімітрыем Строцавым у прыходскім доме
Дарагія сябры! Запрашаем заўтра папіць гарбаты ды пагаварыць з паэтам Дзімітрыем Строцавым, які завітае да нас у прыходскі дом на Boksto g. 4. Пачынаем пасядзелкі а палове на сёмую – 18.30. Да сустрэчы!
Нядзельнае евангельскае чытанне і пропаведзь пра цуды і навучанне Іісуса Хрыста
НЯДЗЕЛЬНАЕ ЕВАНГЕЛЬСКАЕ ЧЫТАННЕ І ПРОПАВЕДЗЬ.“У той час ішлі за Іісусам двое сляпых і крычалі: памілуй нас, Іісусе, Сы́не Давідаў! Калі ж Ён прыйшоў у дом, прыступíлі да Яго сляпыя. І кажа ім Іісус: ці верыце, што Я магу зрабіць гэта? Яны кажуць Яму: так, Госпадзі! Тады Ён дакрануўся да вачэй іх і сказаў: па веры […]
Запрашаем 23.07 а 12:30 на сяброўскую вандроўку па вуліцах Бокшта і Савічус у Вільні
Шаноўнае спадарства! Запрашаем 23.07 а 12:30, на сяброўскую вандроўку па вуліцах Бокшта і Савічус. Пабачым, дзе жыў самы сапраўдны Віленскі цмок.І дзе збіраліся масоныМагчыма, нам пашчасціць пратачыцца самай вузкай вуліцай Вільні да самай маленькай плошчы ВільніУзгадаем знакамітых людзей: Караля Яна Хадкевіча, Браніслава Тарашкевіча, Юзафа Пілсудскага, Чэслава Мілаша, Міколаса Канстанцінаса Чурлёніса. Збіраемся а 12:30 каля Карчмы […]
Запрашаем на набажэнствы з магчымасцю пагаварыць са святаром і споведдзю ў Вільні
Запрашаем на Набажэнствы!Пасля суботняй Вячэрняй службы можна пагаварыць са святаром, ці паспавядацца.Пасля Літургіі ў Нядзелю – сябрына.
Заклік аддаць целы ў ахвяру жывую, святую і угодную Богу для разумнага служэння
Дык я прашу вас, браты, міласэрнасцю Божаю аддаць целы вашы ў ахвяру жывую, святую, угодную Богу, на разумнае служэнне ваша;і не прыстасоўвайцеся да веку гэтага, а пераўтвара́йцеся абнаўле́ннем розуму вашага, каб распазнава́ць вам, у чым воля Божая добрая, і ўгодная, і дасканалая.Па благадаці, да́дзенай мне, кажу кожнаму з вас: не думайце пра сябе вышэй, чым […]
Заўтра будзе служыцца Літургія, пачатак а 9.00
Шчырыя ўсім вітанні! Нагадваю, што заўтра будзе служыцца Літургія. Пачатак 9.00. Запрашаем!
Запрашаем на Літургію ў гонар Іллі Прарока 20 ліпеня ў Вільні
Запрашаем заўтра (чацвер 20.07) на Літургію ў гонар Іллі Прарока! Адзін з найбольш шанаваных у Беларусі святых. Пачытаем пра яго з Бібліі, пагаворым пра яго жыццё і справы (а там ёсць пра што пагаварыць) і адсвяткуем Еўхарыстыю!
Маляваныч сустрэнецца з беларусамі ў Вільні 18 ліпеня
Вітанкі, даражэнькія! А ведаеце, каго мы чакаем у госці?Так! Галоўнага казачніка нашай краіны (у правільным сэнсе, а не тое, што вы падумалі), спадара Аляксандра Ждановіча – ён жа Маляваныч. Маляваныч заехаў на некалькі дзён у Вільню і пагадзіўся (з вялікім задавальненнем) папіць з намі гарбаты. Таму прыходзьце на сустрэчу. З сабой трэба мець казачны настрой […]
У турэмным зняволенні забіты верны сын Беларусі Алесь Пушкін, запрашаюць на памінальную малітву
У турэмным зняволенні быў забіты верны сын нашае Беларусі, наш брат у Хрысце – Алесь Пушкін!Вялікая страта і невыказны боль за яго і за ўсіх, каго катуюць і павольна забіваюць у беларускіх турмах!Запрашаем на памінальную малітву па новаспачыламу забітаму Алесю!