Прывітанне! А ёсць такія, хто сёння вельмі хацеў на службу, але моцна заленаваўся і ўсё праспаў? Калі ёсць, то ў нас для вас трансляцыя з Вільні! https://www.youtube.com/live/YrKqlh66YmY?si=Jf_OaNEn_euxv-mY ПС: у нас на канале пакуль яшчэ няма 1000 падпісчыкаў, так што, каб падлучыцца, магчыма трэба будзе спачатку падпісацца на канал, таму шту у ютубе для маленькіх каналаў […]
Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні
https://t.me/ortovilnya
Сёння 16.03 а 17-й гадзіне служым Вячэрню, пасля – Споведзь і размовы
Сёння ў суботу 16.03 а 17й гадзіне – служым Вячэрню. Пасля вячэрні – Споведзь і размовы.
Запрашаем на традыцыйныя біблейныя чытанні 14 сакавіка ў Вільні
Шчырыя і сардэчныя вітанні, шаноўныя браты і сёстры! Запрашаем сёння на нашыя традыцыйныя БІБЛІЙНЫЯ ЧЫТАННІ – 18.00 Boksto g.4. Чытаем 3 раздзел паслання апостала Паўла да Рымлян.
Навіны Сусветнага Праваслаўя ў новым аўдыё-фармаце
Навіны СУСВЕТНАГА ПРАВАСЛАЎЯ у НОВЫМ АЎДЫЁ-ФАРМАЦЕ!
У Вільні ў беларускай царкве адбудзецца заупакойная літургія 9 сакавіка
Для любові няма перашкодаў! Для любові і смерць не перашкода! Бо Бог ёсць Любоў! Дарагія браты і сёстры, бліжэйшая субота 9.03 – Бацькоўская памінальная субота. На пярэдадні Вялікага Посту – засяроджанае МАЛЕННЕ ЗА СПАЧЫЛЫХ. У нашай беларускай царкве на Bokšto g. 4 а 10-й гадзіне адбудзецца ЗАЎПАКОЙНАЯ ЛІТУРГІЯ. У многіх з нас няма магчымасці наведаць […]
Запрашаем на супольнае чытанне Паслання апостала Паўла да Рымлян у Вільні 7 сакавіка
Запрашаем на супольнае чытанне і абмяркаванне Паслання апостала Паўла да Рымлян! Сустракаемся па адрасу Boksto g.4 а 18й гадзіне. Чытаем другую палову 3-га раздзелу.
Запрашаем на Вячэрню 2 сакавіка ў 17:00 у капліцу на Bokšto g. 4
Вячэрня – мая самая ўлюблёная служба. З цудоўнымі малітоўнымі тэкстамі, з глыбокім сімвалізмам свяшчэннадзеянняў. Вельмі радасна, калі мы раздзяляем гэтую супольную вячэрнюю малітву.Запрашаю сёння ў суботу 2.03 на ВЯЧЭРНЮ а 17-й гадзіне у нашу капліцу на Bokšto g. 4!
Сёння адбудзецца хрышчэнне цудоўнай дзяўчынкі ў Беларускай праваслаўнай супольнасці ў Вільні
Рыхтуемся да хрышчэння! Сёння з Хрыстом з’яднаецца адна цудоўная дзяўчынка!
Сусветнаму Патрыярху Варфаламею споўнілася 84 гады 29 лютага
https://www.facebook.com/groups/3431985900407940/permalink/3593255110947684/?mibextid=oMANbw Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні |… **НАВІНЫ ЖЫЦЦЯ СУСВЕТНАГА ПРАВАСЛАЎЯ** **Канстанцінопаль.** 29 лютага Сусветнаму Патрыярху Варфаламею споўнілася 84 гады. Яго Святасць Архіепіскап Канстанцінопальскі і Сусветны Патрыярх…
Размова пра сілу і ўладу граху ў біблійных чытаннях сёння ў Вільні
Зараз рыхтаваўся да нашых біблійных чытанняў. Сённяшняя размова мае ўсе магчымасці быць вельмі цікавай. Апостал Павел цікава разважае пра “сілу і ўладу граху”. Як па мне, то яго разважанні шмат што тлумачаць у нашым жыцці. Нагадваю, сёння сустракаемся а 18-й на Бокшту 4.