“Асаблівая прыкмета: святар”
А вось вам яшчэ адна (не)велікодная навіна. У абноўленай расійскай базе вышуку з’явілася імя айца Георгія Роя.
«Я ведаў, што на мяне заведзена крымінальная справа ў Беларусі і, адпаведна, пра тое, што я ў вышуку. Тут проста наступны крок — беларускія сілавікі перадалі мае дадзеныя ў Расію, — сказаў айцец Георгій у бяседзе з рэсурсам Hrodna.life — Усё гэта было цалкам прадказальна, таму нейкіх асаблівых эмоцый не маю. Цікава і крыху нават смешна, што ў аб’яве пра росшук адносна асаблівай прыкметы напісалі „святар“. Вось такі „прыкметны святар“ атрымаўся».