Шчырыя вітанні, дарагія браты і сёстры!На заўтра сераду 29 траўня прыпадае вельмі цікавае свята Прэпалавенне Пяцідзесятніцы. Вельмі старажытнае, дарэчы. Хрысціяне святкавалі гэты дзень з V стагоддзя. Гэты дзень звязвае Вялікдзень і Сашэсце Святога Духа. Гімнаграфія свята гаворыць пра Хрыста як пра крыніцу Жывой вады – Духа Святога.Таму, ў гэты дзень асвячаецца вада.А яшчэ на Літургіі […]
Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні
https://t.me/ortovilnya
Беларуская праваслаўная супольнасць у Вільні прапануе трансляцыю набажэнстваў для парафіян
Дарагія нашы і любімыя парафіяне! Хрыстос уваскрос! А калі вы моцна стаміліся пасля працоўнага тыдня і не можаце ўваскрэснуць і прыйсці ў храм на набажэнства, то ў нас есць трансляцыя. Далучайцеся! Patreon (для бяспечных данатаў з Беларусі),BYSOL (толькі для ахвяраванняў з-за мяжы),PayPal (толькі для ахвяраванняў з-за мяжы).
Запрашаем на вячэрнюю службу ў храм па адрасе Bokšto 4 кожную суботу ў 18:00
Гэтыя людзі тут не проста так. Яны спяшаюцца на вячэрнюю службу да нас у храм. Прыходзьце і вы!Кожную суботу ў 6 гадзін вечара па адрасе Bokšto 4!
Іісус вылечыў чалавека, які 38 гадоў пакутаваў каля купальні Віфезда ў Іерусаліме
Евангельскае чытанне.Пасля гэтага было́ свята Іудзейскае, і прыйшоў Іісус у Іерусалім.Ёсць жа ў Іерусаліме каля́ Аве́чых варот купа́льня, што называ́ецца па-яўрэйску Віфезда́, і ма́е пяць кры́тых хадоў;у іх ляжала вялікае мноства хворых, сляпых, кульга́вых, ссо́хлых, што чакалі ру́ху вады;бо Ангел Гасподні час ад часу сыходзіў у купа́льню і ўзруша́ў ваду́; і хто першы ўваходзіў у […]
Запрашаем на набажэнства ў Беларускай праваслаўнай супольнасці ў Вільні
Запрашаем на набажэнства!
23 мая — дзень памяці святой Еўфрасінні Полацкай і біблейскія чытанні ў храме
Сёння дзень памяці святой Еўфрасінні Полацкай. Святая Еўфрасіння нарадзілася ў пачатку XII стагоддзя ў Полацку. Яна была княжацкай дачкой, але прыняла манаства, прысвяціўшы сябе служэнню Богу і людзям. Дзень памяці Еўфрасінні Полацкай – гэта не толькі час шанавання яе святасці, але і напамін пра важнасць духоўных і маральных каштоўнасцяў у нашым жыцці. І мы падумалі, […]
21 траўня адзначаецца Дзень палітвязня ў памяць Вітольда Ашурака і барацьбы за правы чалавека
У гэты дзень 3 гады таму ў шклоўскай калоніі № 17 памёр беларускі актывіст Вітольд Ашурак. Афіцыйная прычына смерці палітвязня – спыненне сэрца, хоць, са слоў сваякоў, да зняволення на здароўе мужчына не скардзіўся. Смерць Вітольда выклікала вялікі рэзананс і прыцягнула ўвагу да праблемы парушэння правоў чалавека і палітычных рэпрэсій у нашай краіне. З тых […]
Паэтычнае апісанне святыні ў Жырава ад Ларысы Геніюш
Прыехаць у Жырава лёс мне выпаў,Дождж хрысціць голаў грэшную маю.І я пад голлем шматвяковай ліпыПілігрымам сціплым сцішана стаю. Святыні побач белыя, як дзіва,Ў абдымках хмараў і высокіх дрэў.Ідзе святар, як галубочак сівы,Стаміўшыся, на лаўку хтось прысеў. Сюды травой, аброшанай і мяккай,На цудатворны пераможны клічПрыходзяць людзі з горам і падзякай.Людскія душы ачышчае зніч. Перада мной зямля […]
Са святам Жыровіцкай іконы Божай Маці — адной з найвялікшых святыняў Беларусі
Са святам Жыровіцкай іконы Божай Маці! Адна з найвялікшых святыняў Беларусі! Маці Божая, дабраславі ўсіх нас!
19 мая ў Вільні адзначаюць Дзень Жанчын-Міраносіц у Беларускай праваслаўнай супольнасці
У бліжэйшую нядзелю 19.05. мы святкуем Дзень Жанчын-Міраносіц! Узгадваем тых першых, што даведаліся пра Уваскрасенне! Першыя прамяні ўзыходзячага сонца афарбоўвалі ружовым зацягнуты смугой ландшафт. У тыя хвіліны, калі гэтыя першыя промні зары прарэзалі цемру з усходу, Марыя Магдаліна і іншыя жанчыны прыйшлі і прынеслі пахучае міра, каб належным чынам скончыць пахаванне свайго дарагога Настаўніка. Калі […]