Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні

https://t.me/ortovilnya

Свята ўсіх беларускіх святых: анлайн служба ў беларускім прыходзе Вільнюса

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Сёння мы адзначаем Свята ўсіх беларускіх святых. Далучыцца да службы можна анлайн па спасылцы. Воскресная служба в беларуском приходе Вильнюсе

Вячэрняе набажэнства з гімнам “Ціхае святло святой славы” у царкве на Бокшто, 4

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Найцудоўнейшы старажытнахрысціянскі гімн “Ціхае святло святой славы…” Так прыгожа і па-сапраўднаму паэтычна называецца Хрыстос. Ён параўноўваецца з ціхай вячэрняй зарою. Запрашаю сёння на Вячэрнюю сустрэчу з ціхім святлом Хрыста! Вячэрняе набажэнства адбудзецца а 18й гадзіне ў нашай царкве на Бокшто, 4. І памаліцца можна будзе і пасля выйсці ў горад на шпацыр ды насалодзіцца вячэрнім […]

7 ліпеня ў Вільні пройдзе Свята Нябеснай Беларусі і Усіх беларускіх святых

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Бліжэйшая нядзеля 7 ліпеня – СВЯТА НЯБЕСНАЙ БЕЛАРУСІ! СВЯТА УСІХ БЕЛАРУСКІХ СВЯТЫХ! Гэта дзень, калі мы містычна перажываем нашую еднасць з усімі тымі нашымі суайчыннікамі, якія сцвердзілі Хрыстову праўду ў жыцці зямной Айчыны і знайшлі дарогу да Айчыны Нябеснай! Усе яны працягваюць змагацца за тое, каб зло і няпраўда не апанавалі наш беларускі народ. Яны […]

Праваслаўная супольнасць у Вільні адзначае свята Пятра і Паўла 29 чэрвеня 2024

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

А памятаеце, паўгода таму мы перайшлі на Новаюліанскі каляндар? Што гэта такое і навошта, мы распавядалі вось у гэтым роліку. А заўтра нас дагоніць яшчэ адзін эфект ад нашага пераходу – заўтра ў нас свята (і служба) Пятра і Паўла! Гэта адно з самых прыгожых летніх царкоўных святаў. Так што, калі вы не прыдумалі куды […]

Пяцідзесятніца: святкаванне Духа і часу ажыццяўлення абяцанняў

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

“Пяцідзесятніцу святкуем і ДУХА ЭПІДЭМІЮ (распаўсюджанне, гр. ἐπιδημίαν) і час ажыццяўлення абяцання і надзеі спаўненне”! (сціхіра свята). Эпідэмія нябеснага натхнення, вогненнай любові і радасці. Усё лепшае, што мы робім, мы робім у натхненні ДУХА. Ён дыхае, дзе хоча! Яго агонь запальвацца ў самы нечаканы час і ў непрадказальных месцах. ДУХ адкрывае незвычайныя шляхі, дае найлепшыя […]

План набажэнстваў на свята Пяцідзесятніцы і Троіцкую бацькоўскую суботу ў Вільні

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Усім шчырыя і сардэчныя вітанні!Мы набліжаемся да свята Пяцідзесятніцы (Троіцы, Сёмухі). Вось такія набажэнствы ў нас плануюцца. Заўтра Субота 22.06 – Троіцкая бацькоўская субота – заўпакойная Літургія а 10й гадзіне (служба будзе на славянскай і літоўскай мовах). Служыць будзе настаяцель Літоўскай парафіі – а. Гінтарас. Вечарам 22.06 а 18-й гадзіне СВЯТОЧНАЯ ВЯЧЭРНЯ З ЛІЦІЁЙ напярэдадні […]

Узнясенне Хрыста і ўваход чалавецтва ў Божую славу ў літургічным святкаванні

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Узнясенне Хрыста! Узнясенне нашай чалавечай прыроды на прастол Божай Славы! Чалавецтва ў Хрысце уваходзіць у святое святых Боскага жыцця! Нябёсы і зямля злучаюцца ў Божым нябесным з’зяні!Запрашаем літургічна перажыць гэтую падзею і стаць сведкамі Хрыстовага ўзыходжання!

Запрашаем на нядзельную літургію а 10-й з анлайн-трансляцыяй на YouTube

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні ##Царква #Царква

Нядзеля — самы час пайсці ў госці да Бога. Запрашаем на літургію а 10-й. А для тых, хто не можа далучыцца фізічна, ёсць анлайн-трансляцыя на нашым YouTube-канале. Дапамагчы прыходу можна па спасылках: Patreon (для бяспечных данатаў з Беларусі),BYSOL (толькі для ахвяраванняў з-за мяжы),PayPal (толькі для ахвяраванняў з-за мяжы).