Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні

https://t.me/ortovilnya

Святар Георгій запрашае на Вячэрню і Споведзь у Вільні пасля Літургіі ў Каўнасе

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Прамінуў яшчэ адзін тыдзень! Па ўсіх засумаваўся, бо мінулай нядзелі быў на Літургіі ў Каўнасе. То бок, не бачыўся з Вамі ўжо два тыдні. Буду рады сустрэцца на заўтрашняй Еўхарыстыі! Сардэчна Ваш, святар Георгій P.S. Сёння а 18-й як заўсёды Вячэрня і Споведзь! Запрашаю!

Служба Беларускай праваслаўнай супольнасці ў Вільні даступная на YouTube

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Служба вось тут на нашым YouTube-канале. Заходзьце.———— Дапамагчы прыходу можна па спасылках: Patreon (для бяспечных данатаў з Беларусі),BYSOL (толькі для ахвяраванняў з-за мяжы),PayPal (толькі для ахвяраванняў з-за мяжы).

У Вільні адзначаць дзень памяці віленскіх мучанікаў Няжылы, Круглеца і Кумеца 26 ліпеня

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Няжыла, Круглец і Кумец – віленскія мучанікі за Хрыста 14 стагоддзя Антоні, Ян, Еўстафій. Яны нашы суайчыннікі, продкі па духу і крыві. Ці не першыя мучанікі за Хрыста сярод беларускага народу. Нашыя беларускія першамучанікі. У бліжэйшую пятніцу 26.07 – дзень іх памяці. А 9-й гадзіне адбудзецца Святая Літургія ў іх гонар. Акрэм таго, на гэтай […]

Сустрэча студэнтаў і выкладчыкаў Мюнстэрскага ўніверсітэта з беларускай парафіяй у Вільні

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Усіх шчыра вітаю! Учора у нашым прыходскім доме адбылася цудоўная сустрэча са студэнтамі і выкладчыкамі Багаслоўскага і Гістарычнага факультэтаў Мюнстэрскага ўніверсітэту. Спецыяльна захацелі наведаць нашую беларускую парафію, каб больш даведацца пра сітуацыю ў Беларусі і ў беларускім праваслаў’і. Вельмі цікавыя, удумлівыя пытанні ставілі. Відна, што цікавяцца нашай сітуацыяй. Размаўлялі з 19.00 да 23.00. Ад імя […]

Беларуская праваслаўная супольнасць у Вільні транслюе службы на YouTube

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Калі вы– не паспелі– забыліся– праспалі– etcпрыйсці на службу – не бяда, бо ў нас есць трансляцыя. Далцчайцеся на нашым YouTube-канале. Дапамагчы прыходу можна па спасылках: Patreon (для бяспечных данатаў з Беларусі),BYSOL (толькі для ахвяраванняў з-за мяжы),PayPal (толькі для ахвяраванняў з-за мяжы).

Запрашаем на літургію 21 ліпеня ў Вільні з анлайн-трансляцыяй і падтрымкай

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Ффух!Ну і жарышча! У нас толькі што скончылася служба, а хто не прыйшоў, мы будзем (вельмі моцна будзем) чакаць вас заўтра раніцай на літургіі. Прыходзьце! Калі: 21 ліпеня 2024, 10:00 раніцыДзе: Bokšto g. 4 З сабой мець запас вады і панамку ад сонца! А для тых, хто не можа далучыцца фізічна, ёсць анлайн-трансляцыя на нашым […]

Запрашаем на вячэрнюю службу ў царкве праз 10 хвілін і на ранішнюю літургію заўтра ў 10

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Я тут насупраць нашай царквы даядаю бургер і праз 10 хвілін чакаю ўсіх на вячэрнюю службу! А калі не зможаце сення, прыходзьце заўтра ў 10 на літургію 🙂

Запрашаем на Пір Божага Слова і вечар памяці Алеся Пушкіна ў Вільні 11 ліпеня

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Усім вітанне!Божае Слова – сілкаванне нашай душы. Калі не чытаем яго, не паглыбляемся ў сэнсы, то нашая духоўная прырода не атрымоўвае неабходнейшага. Запрашаем сёння на ПІР БОЖАГА СЛОВА! Нашы парафіяльныя біблійныя чытанні адбудуцца сёння а 18.40 у нашым прыходскім доме. Крышку пазней, чым звычайна. Бо сёння дзень смерці і дзень памяці Алеся Пушкіна а 18-й […]