Сёння спаўняецца 105 гадоў з пачатку Слуцкага збройнага чыну — аднаго з найбольш гераічных і трагічных эпізодаў барацьбы беларусаў за сваю дзяржаўнасць. 27 лістапада 1920 года слуцкія паўстанцы, сфармаваныя на тэрыторыі Слуцкага павета, узнялі зброю супраць бальшавікоў, абараняючы незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэты дзень многія беларусы лічаць Днём герояў. Пасля спынення савецка-польскай вайны перад беларусамі […]
Партыя Народная Грамада
Канал партыі Мікалая Статкевіча
Народная Грамада – сацыял -дэмакратычная партыя, адна з старэйшых партый Беларусі. Лозунг: Свабода, Справядлівасць, Салідарнасць.
Лідар беларускай апазіцыі Мікалай Статкевіч зноў знаходзіцца ў турме, паведамляе МУС
Лідар беларускай апазіцыі, вызвалены раней у гэтым годзе пасля памілавання, зноў знаходзіцца ў турме. Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі пацвердзіла гэта жонцы Мікалая Статкевіча, якая паведаміла пра гэта інфармацыйнаму агенцтву AP. Паводле звестак міністэрства, Статкевіч «працягвае адбываць пакаранне». Паведамляе NOS Nieuws Месцазнаходжанне Статкевіча ў цяперашні час невядомае, паведаміла журналістам яго жонка (Марына Адамовіч). Яна паехала ў […]
Жонка Мікалая Статкевіча атрымала адказ пра яго месцазнаходжанне пасля 11 верасня 2025 года
Жонка лідара партыі «Народная Грамада» Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч ужо больш за два з паловай месяцы спрабуе даведацца, дзе знаходзіцца яе муж пасля падзей 11 верасня 2025 года. Менавіта ў гэты дзень Статкевіч быў памілаваны, але адмовіўся пакідаць Беларусь. І вынік гэтай прынцыповай пазіцыі мы бачым сёння: Мікалай Статкевіч зноў у турме, а ўлада хавае […]
Аб’яднанне былых палітвязняў падтрымала праект па інтэрвенцыі
Аб’яднанне былых палітвязняў падтрымалі праект па інтэрвенцыі https://t.me/REBELarus1/161 Годны прыклад сумеснай працы кааліцыі. Жыве Беларусь!
Малады Фронт не падтрымлівае Офіс Ціханоўскай і падтрымлівае Сход неабыякавых
Дарагія сябры, шаноўныя беларусы! Для мяне вялікі гонар сёньня зьвяртацца да вас ад імя Маладога Фронту — арганізацыі, якая стаіць на варце беларускай свабоды, веры, годнасьці і нацыянальнай самастойнасьці. Мы ведаем: быць беларусам — гэта не пра маўчаньне. Гэта пра адказнасьць, пра выбар. І я хачу сказаць адразу і адкрыта: Сёньня Малады Фронт НЕ падтрымлівае […]
У Бруселі прайшла канферэнцыя па барацьбе з дзейнасцю расійскіх і беларускіх спецслужбаў у Еўропе
Бруселі прайшла канферэнцыя прысвечаная барацьбе з дзейнасцю і ўплывам расійскіх і беларускіх спецслужбаў у Еўропе. Ініцыятарам выступілі латвійскія парламентарыі. Ад беларускага боку быў запрошаны прадстаўнік Народнай Грамады. Шмат цікавага было ад Хрыста Грозева, аднаго з асноўных расследнікаў гэтага ўплыву ў Еўропе.
У Вільні прайшоў Сход Неабыякавых для фарміравання новай стратэгіі беларускага руху
21 лістапада 2025 года ў Вільні, у Сейме Літвы адбыўся доўгачаканы Сход Неабыякавых — падзея, якая аб’яднала беларусаў з розных краін і стала важным крокам да фарміравання новай стратэгіі нацыянальнага руху. Удзельнікі абмеркавалі ключавыя пытанні будучыні Беларусі, а таксама падзяліліся сваімі меркаваннямі наконт таго, як павінна выглядаць палітычнае прадстаўніцтва беларускага народа ў перыяд акупацыі тэрыторыі […]
Пятрас Аўштравічус пра дэмакратыю і аб’яднанне апазіцыі супраць рэжыму Лукашэнкі
Калі дэмакратычная апазіцыя думае пра дэмакратыю, гэта азначае, што яна мяркуе, што будуць разнастайныя партыі – будуць лібералы, будуць кансерватары, сацыял-дэмакраты, будуць цэнтрысты ў дэмакратыі і г.д. Гэта для мяне азначае, што палітычныя партыі павінны працаваць разам, яднаючыся, таму што агульны вораг, то бок рэжым Лукашэнкі і крамлёўская рука ў Беларусі, проста не пакідаюць іншага […]
Вызвалены ксяндзы Генрых Акалатовіч і Анджэй Юхневіч пасля візіту кардынала ў Мінск
Сёння стала вядома пра вызваленне ксяндзоў Генрыха Акалатовіча і Анджэя Юхневіча — каталіцкіх святароў, якія былі асуджаныя рэжымам і правялі месяцы за кратамі за сваю пазіцыю і служэнне людзям. Іх вызваленне адбылося пасля візіту ў Мінск прадстаўніка Папы Рымскага — кардынала Клаўдыё Гуджэроцці. У кастрычніку ён правёў шэраг сустрэч і перамоў, якія сталі штуршком да […]
Сход Неабыякавых пройдзе 21 лістапада 2025 года ў Вільні з праграмай і тэмамі
Шаноўныя Беларусы! Запрашаем Вас на «Сход Неабыякавых» 21 Лістапада 2025 года ў Вільні. ПРАГРАМА СХОДУ НЕАБЫЯКАВЫХ 1.Беларуская Нацыянальная Кааліцыя (БНК)2.Інтэрвенцыя і вызваленне Беларусі3.Платформа дапамогі і каардынацыі замежных добраахвотнікаў4.ДАДАТКОВА… ДАДАТКОВА…Тэмы, мэты, асноўныя рашэнні Сходу,-Усю гэтую інфармацыю сачыце ў наступных публікацыях на нашым канале. Фінансаванне: З уласных сродкаў арганізатараў. Аплата праезду, харчавання іпражывання не прадугледжана. Рэгістрацыя: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSf50d0d4GOlG3imvAwB8vQX4d6q-PTeOJkOSXWJzmU7e5hpvQ/viewform?usp=preview […]