Пасля вызвалення ў Беларусі масава выкарыстоўваюць афіцыйныя сцягі на будынках і слупах

Партыя Народная Грамада

Пасля вызвалення звярнула ўвагу велізарная колькасць афіцыйных сцягоў, якімі пазначаны літаральна кожны слуп і нават сцены многіх будынкаў. Разумею, што гэта працяглая рэфлексія на 2020 год, калі бела-чырвона-белыя сцягі таксама былі паўсюдна. Здаецца, што ўлады не разумеюць розніцы паміж ініцыятывай грамадзян, рэалізаванай іх уласнымі намаганнямі і за свой кошт, і дзяржаўным мерапрыемствам, арганізаваным дзяржаўнымі службоўцамі за дзяржаўны кошт. Але людзі бачаць розніцу і выдатна разумеюць прычыны гэтага “масавага пазначэння”. У выніку яго арганізатары дасягнулі супрацьлеглага ад жаданага выніку – афіцыйныя сцягі толькі нагадваюць пра тыя, што былі на іх месцы. З-за жорсткага пераследу яго носьбітаў, сцяг колераў гістарычнага 900-гадовага герба нашых земляў ці не ўпершыню заняў трывалае месца ў масавай свядомасці беларусаў. І нічым яго адтуль ужо не вытравіць. А празмерныя спробы навязаць іншае будуць толькі спрыяць гэтаму. У мяне няма ніякага сумнення, якой стане афіцыйная сімволіка Беларусі пасля першых жа сапраўдных выбараў.