З ліста з СІЗА-8: 30 год фармавалі нацыю для паспяховай і самадастатковай дзяржавы

Партыя Народная Грамада

З АСАБІСТАГА АРХІВА:
“Некаторыя тут кажуць, што пабудавалі дзяржаву. Увесь свет ужо пабачыў тую дзяржаву. Ад якой невядома што застанецца, як прыйдзецца выконваць абяцанкі асноўнаму “донару”. Мы ж 30 год фармавалі, будавалі нацыю. Будавалі прыкладам змагання, учынкамі і ахвярамі. І цяпер бачым, што атрымалася. Такая нацыя пабудуе сабе паспяховую, самадастатковую дзяржаву, заснаваную на павазе да правоў і годнасці кожнага. З падкантрольнай народу і празрыстай для яго ўладай.”

З ліста да жонкі ад 20.09.2020 года.
СІЗА-8, г. Жодзіна.