196 гадоў таму, у ноч 29 лістапада 1830 года ў

Партыя Народная Грамада ##Беларусь ##СМІ ##Часопісы #Беларусь #СМІ #Часопісы

196 гадоў таму, у ноч 29 лістапада 1830 года ў Варшаве ўспыхнула паўстанне супраць Расійскай імперыі. Маладыя афіцэры, шляхта, гараджане выйшлі з адной мэтай: вярнуць свабоду, сваю дзяржаўнасць, сваё права быць гаспадарамі на сваёй зямлі.

У сакавіку-красавіку 1831 года паўстанне ахапіла Літву і паўночна-заходнюю частку сучаснай Беларусі. У красавіку ўспыхнула ўся Віленская губерня, у маі — Гродзенская, улетку — Мінская. Гэта быў пратэст супраць чужой улады. Але, на жаль, ён быў задушаны.

Пасля 1831 года пачаліся масштабныя рэпрэсіі: закрыццё Віленскага ўніверсітэта, касцёлаў, ссылкі тысяч людзей у Сібір, канфіскацыя маёнткаў, ліквідацыя ўніяцкай царквы. Цяпер беларускія студэнты маглі вучыцца толькі ў Маскве ці Пецярбургу, а для гэтага ў іх патрабавалі пасведчанне пра «недатычнасць да паўстанцкага руху». А на месца высланых беларусаў прывезлі лаяльных расіян.

І гэта страшна пазнавальна. Роўна тая ж самая гісторыя паўтаралася яшчэ шмат разоў пасля. І ў 2020 годзе — таксама.

Беларусы зноў выйшлі — супраць прарасійскага рэжыму, выйшлі за права на лепшае жыццё, за права карыстацца сваёй мовай, ведаць сваю гісторыю, адзначаць свае святы. За права быць не «рэгіёнам», не ўскрайкам імперыі, а народам.

І зноў нас прымусілі замаўчаць. Тысячы палітзняволеных, смерці ў турмах, дэпартацыі, закрыццё школ, знішчэнне кніг… Гісторыя паўтараецца не таму, што мы не змяніліся. А таму, што імперыя не змянілася. Яна ўсё яшчэ баіцца нашай памяці, нашай мовы, нашай здольнасці думаць.

Але гэтае паражэнне не значыць перамогу супрацьлеглага боку. І не значыць, што праз нейкі час не адбудзецца наступнага ўздыму — на гэты раз, магчыма, ужо пераможнага.