7%-НАЯ САЦЫЯЛОГІЯ У Беларусі, па замове германскага Фонду імя Конрада

Партыя Народная Грамада ##Беларусь ##СМІ ##Часопісы #Беларусь #СМІ #Часопісы

7%-НАЯ САЦЫЯЛОГІЯ
У Беларусі, па замове германскага Фонду імя Конрада Адэнаўэра, было праведзенае тэлефоннае сацыялагічнае апытанне. Пагадзіліся адказваць на пытанні сацыёлагаў толькі 7% рэспандэнтаў. Беларусам прычыны такой звышпасіўнасці тлумачыць не трэба. Тым не меньш, па выніках апытання былі зроблены высновы, што 87% беларусаў прымаюць існуючы парадак у Беларусі, а 70% станоўча ставяцца да Расеі, не зважаючы на тое, што яна робіць з Украінай.
Не ведаю, як лепей патлумачыць замоўнікам даследавання, чаго вартыя такія апытаньні ў нашых умовах. Паспрабую скарыстацца аналогіямі з германскай гісторыі.
Уявіце, што, напрыклад, брытанская BBC праводзіць тэлефоннае сацыялагічнае апытанне насельніцтва Германіі дзе-небудзь у 1944 годзе, каб высветліць стаўленне немцаў да Гітлера, да знішчэння яўрэяў і працягу вайны.
Пераважная большасць апытаных, пачуўшы, хто іх пытаецца, адразу ж кінуць слухаўку, бо ў канцлагер ніхто не хоча. Некалькі працэнтаў функцыянераў рэжыму, магчыма, нават адкажуць на пытанні: распавядуць пра “геній фюрэра”, неабходнасць “вырашэння яўрэйскага пытання” і “вайну да пераможнага канца”. Каб потым кінуцца ў бліжэйшы аддзел гестапа, дзе распавесці пра гнюсную правакацыю міжнароднай плутакратыі і сваё супрацьдзеянне ёй. А сацыёлагі з BBC зробяць выснову пра 100%-ную без выключэнняў падтрымку немцамі нацыстаў. Мне падаецца, што сацыялагічная каштоўнасць сучаснага апытання ў Беларусі па замове германскага фонда і ўяўнага, апісанага мной апытання ў нацысцкай Германіі, прыблізна аднолькавая.
Шкада толькі, што некаторыя СМІ пачалі тыражаваць вынікі сучаснага апытання, як бясспрэчную ісціну.