Пра любімыя стравы гаварылі, пра кіно гаварылі, пра музыку гаварылі, пра нашы хобі не гаварылі. Дык давайце ў гэты чацвер і пагаворым пра гэта. 18 лютага а 19:00 сустракаемся ў Zoom. Вас чакае 2 часткі:1⃣ Разбіраемся з правапісам спалучэнняў зычных.2⃣ Заўсёдная моўная размінка, гаворым пра нашы хобі, мінівіктарынка. Каб атрымаць спасылку на канферэнцыю, пастаўце плюс […]
Мова Дэталёва
Бясплатнае анлайн-вывучэнне беларускай мовы
https://t.me/movananova
Сяржук Маркаў завітае на заняткі 17 лютага, каб расказаць пра беларускую кухню і кулінарыю
У гэтую сераду на нашых занятках будзе смачна! Да нас завітае кулінар і тэлевядоўца Сяржук Маркаў. Спадар Сяржук разам з Іванам Кірчуком вядуць кулінарную перадачу з цудоўнай назвай “Еш, пакуль не запяеш”, дзе распавядаюць пра традыцыйныя беларускія стравы, гатуюць іх у сучасных умовах і, вядома, спяваюць. Пра традыцыйную беларускую кухню ў нас гутарка і пойдзе, […]
Уладзімір Ткачэнка стане госцем бліжэйшых анлайн-заняткаў
Сябры! Як мы і абяцалі, госцем нашых бліжэйшых анлайн-заняткаў стане прафесійны гід-міжнароднік УЛАДЗІМІР ТКАЧЭНКА. Таму, калі вам не ўдалося патрапіць на прэзентацыю кнігі Уладзіміра “Жыць па-беларуску, думаць па-скандынаўску” ў суботу ў кавярную “Бісквіт”, вы зможаце паслухаць найцікавейшага і найкампетэнтнейшага госця ў нас! Далучайцеся самі, разам з роднымі ды сябрамі!Пакідайце “+” у каментарах, і мы дашлём […]
Цікавае слова: ПЛЁН — паспяховы вынік, дасягненне
#цікаваеслова ПЛЁ́Н (паспяховы вынік, дасягненне) Прыклад: Хочаш убачыць плён сваёй працы – старайся з усіх сіл.
Надзя Кандрусевіч-Шыдлоўская раскажа пра шведскую і беларускую дзіцячую літаратуру
“Свабодная дзіцячая літаратура можа нараджацца толькі ў свабоднай краіне”. — Так сказала ў адным з інтэрв’ю госця нашых будучых заняткаў, перакладчыца, заснавальніца выдавецтва “Koska” Надзя Кандрусевіч-Шыдлоўская. Мы паразмаўляем, чаму такая папулярная шведская дзіцячая літаратура. А таксама, ці ёсць попыт на беларускамоўныя дзіцячыя кнігі. Калі хочаце атрымаць запрашэнне, стаўце плюс.
Алег Трусаў стаў госцем выпуску «Мовы Нанова» пра трасянку
#мовананованабелсаце “Лупіце на трасянцы” – памятаеце легендарны заклік колішняга старшыні Таварыства беларускай мовы Алега Трусава да ўсіх, хто саромеецца “няправільна” гаварыць па-беларуску? А вось і цікавы выпуск тэлеверсіі “Мовы Нанова” з Алегам Трусавым на тэму трасянкі. https://www.youtube.com/watch?v=8_ap43A-YE0&list=PLBwldJkHLbfbRPvNLghIyzmDu230D5kNY&index=13 Выпуск 13 Трасянка
Глядзіце замежныя фільмы і мульты па-беларуску на нашым YouTube канале
Замежныя фільмы на ютубе, глядзіце на нашым канале: Замежныя фільмы і мульты па-беларуску! Прыемнага прагляду) https://youtube.com/playlist?list=PLRxpQ_0WlIacPv1ME5VvW4rrZoOk2va6M Кіно – YouTube
Рамантычнай меладраме Вясельныя клопаты ўжо 20 гадоў, і фільм застаецца любімым у Беларусі
#медыятэка Рамантычнай меладраме “Вясельныя клопаты” ўжо 20 гадоў, але фільм і цяпер з’яўляецца адным з улюбёных фільмаў усіх закаханых. Што можа быць лепш для прагляду 14 лютага, асабліва ў агучцы на беларускую мову? https://www.movananova.by/medyateka/vyaselnyya-klopaty.html P.S Мінулым разам вы запытвалі, ці ёсць прапанаваныя намі фільмы на ютубе альбо ў іншых сацсетках – на жаль, прагляд магчымы […]
Анлайн-сустрэча на тэму «Прыдуманае свята» пройдзе 14 лютага
Тэма: Прыдуманае свята Час: 14 лютага. 2021 15:30 Частка 1https://us05web.zoom.us/j/82179497456?pwd=RHIxaFFXUFJsQlQxTzlaeTNVNHpxUT09 Частка 2:https://us05web.zoom.us/j/81788229617?pwd=UzNnYnZ3NUFjRHpWSWh6aTk0SDNXdz09
«Мова Нанова» заклікала запрашаць сяброў падпісвацца на канал
Сябры! Хочаце зрабіць добрую справу для беларускай мовы — парэкламуйце канал “Мова Нанова” сярод сваіх сяброў! Запрасіце падпісацца — і чытайце нашыя моўныя цікавінкі разам!