#цікавінкі
Ці ведаеце вы, што некаторыя словы і выразы былі ўведзеныя пісьменнікамі ў беларускую мову толькі ў дваццатых гадах?
Вось прыклады такіх словаў:
Янка Купала: Сухазёлле, пакрыёма, яснота, светапогляд, пасад
Уладзімір Дубоўка: Агораць, апантаны, ашчаперыць, водар, дойлід, збочыць, зьнічка, імклівасьць, наканаваны, нелюдзь, непрыдатны, талака
Кандрат Крапіва: Цемрашал, наватвор
Язэп Пушча: Надхмар’е