Сябры! Як мы і абяцалі, госцем нашых бліжэйшых анлайн-заняткаў стане прафесійны гід-міжнароднік УЛАДЗІМІР ТКАЧЭНКА. Таму, калі вам не ўдалося патрапіць на прэзентацыю кнігі Уладзіміра “Жыць па-беларуску, думаць па-скандынаўску” ў суботу ў кавярную “Бісквіт”, вы зможаце паслухаць найцікавейшага і найкампетэнтнейшага госця ў нас! Далучайцеся самі, разам з роднымі ды сябрамі! Пакідайце “+” у каментарах, і мы дашлём вам запрашальную спасылку!