Klub “Lićviny”

Дабраахвотніцкае аб’яднанне беларусаў у Літве.
https://t.me/Licviny_klub Зваротная сувязь: @Licvinybot
https://www.licviny.lt

Клуб «Ліцвіны» арганізуе рэтрыт для беларускіх добраахвотнікаў у Польшчы

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

РЭТРЫТ ДЛЯ БЕЛАРУСКІХ ДОБРААХВОТНІКАЎ У ПОЛЬШЧЫКлуб «Ліцвіны» запрашае на закрытую сустрэчу, арганізаваную выключна для беларускіх добраахвотнікаў, якія змагаліся і працягваюць змагацца ва Украіне за волю і годнасць Беларусі. Час і дакладнае месца — толькі праз асабісты кантакт з ц’ютарамі клуба. Вас чакае:– камфортныя дамкі на беразе возера;– лазня і агонь пад адкрытым небам;– лес і […]

Беларусы-ветэраны ва Украіне шукаюць працу ў Польшчы і Літве, просяць падтрымкі

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

БЕЛАРУСЫ ПАСЛЯ ФРОНТУ ШУКАЮЦЬ ПРАЦУ Яны былі добраахвотнікамі на вайне ва Украіне. Сёння яны побач з намі ў Польшчы і Літве.Яны хочуць працаваць і жыць у мірным жыцці. Сярод іх — інжынеры, праграмісты, выкладчыкі, ветэрынарны лекар, суддзя, эколаг, спецыялісты па лагістыцы і рамонце. Гэта толькі невялікая частка тых, хто застаўся без працы. Шмат хто з […]

Ананімная дапамога пры залежнасцях для добраахвотнікаў ад Клуба Lićviny

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

АНАНІМНАЯ ДАПАМОГА ПРЫ ЗАЛЕЖНАСЦЯХ ДЛЯ ДОБРААХВОТНІКАЎ Калі пасля ўдзелу ў вайне ці праз іншыя цяжкасці з’явіліся праблемы з алкаголем або наркотыкамі — гэта не сорам, а сігнал, што патрэбная падтрымка. Respublikinis priklausomybių ligoninės centras (RPLC) у Літве надае дапамогу людзям, якія сутыкнуліся з залежнасцямі.У тым ліку ёсць магчымасць атрымаць яе ананімна. Клуб Licviny гатовы дапамагчы:– […]

Клуб Licviny і Цэнтр псіхатраўматалогіі ў Вільні прапануюць бясплатную псіхатэрапію беларускім добраахвотнікам

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

УВАГА: БЕЛАРУСКІМ ДОБРААХВОТНІКАМ І ІХ СЕМ’ЯМ! Клуб Licviny і Цэнтр псіхатраўматалогіі ў Вільні распачалі супрацу. Цяпер вы можаце бясплатна атрымаць псіхатэрапію ці кансультацыю псіхіятра ў бяспечным і прафесійным асяроддзі. Каманда Цэнтра мае досвед працы з вайсковымі траўмамі і забяспечвае поўную канфідэнцыйнасць. Калі ў вас няма літоўскай страхоўкі — клуб пакрые выдаткі. Ты часта адкладаеш зварот: […]

DELFI выпусціў дакументальны ролік пра беларусаў і літоўцаў у ЗСУ з літоўскімі субцітрамі

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

Пры непасрэдным удзеле прадстаўнікоў Клуба „Ліцвіны“ медыяканал DELFI зрабіў паўторны выпуск дакументальнага роліка, дадаўшы субцітры на літоўскай мове, прысвечанага беларусам і літоўцам, што ваююць у складзе ЗСУ. Відэа даступнае для шырокага літоўскага грамадства! Глядзець фільм: https://www.youtube.com/watch?v=mTWcbnvbxYU Пра што відэа?Гэта шчырая гісторыя пра літоўцаў і беларусаў, якія плячо ў плячо абараняюць Украіну, свабоду і чалавечую годнасць. […]

Беларускі добраахвотнік, які перанёс інсульт ва Украіне, тэрмінова патрабуе медыцынскую дапамогу

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

Беларускаму добраахвотніку, які падчас службы ва Украіне перанёс інсульт, тэрмінова патрэбныя:– неўролаг;– лагапед;– масажыст. Ён рыхтаваўся да выхаду на перадавую, але арганізм падвёў яшчэ да баявых дзеянняў. Цяпер яму патрэбная дапамога, каб аднавіцца — рух, маўленне, базавыя функцыі цела. Гданьск і наваколле.Калі вы спецыяліст ці ведаеце надзейных людзей — адгукніцеся. Напішыце ў бот @Licvinybot або […]

Беларускім добраахвотнікам у Літве і Польшчы прапануюць паглыблены медагляд і кансультацыі

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

УВАЗЕ БЕЛАРУСКІХ ДОБРААХВОТНІКАЎУ ЛІТВЕ І ПОЛЬШЧЫ Мы заклікаем скарыстацца магчымасцю прайсці паглыблены медагляд і атрымаць кансультацыі профільных спецыялістаў. Медагляд уключае паглыбленае даследаванне, базавыя аналізы, накіраванне да спецыялістаў (траўматолаг, псіхіятр, неўролаг і інш.) і лекаванне. Наяўнасць медычнай страхоўкі не абавязковая. Мы ведаем, што многія з вас цягнуць на сабе боль маўкліва. Але гэта не подзвіг, гэта […]

Шукаем чалавека, які здымаў фота і відэа падчас акцыі ў Вільні для ідэнтыфікацыі

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

ВАЖНА Шукаем чалавека, які здымаў фота і відэа падчас акцыі ў Вільні. На нядаўняй акцыі ў Вільні быў заўважаны чалавек, які здымаў удзельнікаў, фота і відэа якога, з’явіліся ў тэлеграм-канале, звязаным са спецслужбамі рэжыму Лукашэнкі. Мы лічым, што гэты канал створаны спецыяльна для сачэння і запалохвання беларусаў за мяжой. Просім дапамагчы ідэнтыфікаваць асобу, якая рабіла […]

Былы добраахвотнік Spirit прайшоў вучэбку і ўдзельнічаў у баях пад Мар’інкай

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

Мой пазыўны — Spirit, былы добраахвотнік. Прайшоў вучэбку Другога інтэрнацыянальнага легіёна і ўдзельнічаў у баях пад Мар’інкай у складзе 79-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады. Пасля стралецкага бою на кароткай дыстанцыі быў паранены. Пасля вяртання ў сям’ю прайшоў усе этапы дэпрэсіі, пошуку сябе — і дагэтуль змагаюся з наступствамі. Я стаў ц’ютарам, бо разумею, з якімі цяжкасцямі […]

26 чэрвеня памятаем абарону беларусаў з палка Каліноўскага пад Лісічанскам

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

26 чэрвеня — Лісічанск. Памятаем Тры гады таму беларусы з палка Каліноўскага трымалі абарону на подступах да Лісічанска. Гэта быў бой, які дазволіў украінскім воінам адысці і каштаваў жыцця нашым хлопцам. Загінулі:* Іван “Брэст” Марчук* Васіль “Атам” Грудовік* Вадзім “Папік” Шатроў* Васіль “Сябро” Парфянкоў У палоне і дагэтуль без вестак:* Сяргей “Клешч” Дзёгцеў* Ян “Тромблі” […]