УВАГА: БЕЛАРУСКІМ ДОБРААХВОТНІКАМ І ІХ СЕМ’ЯМ!Клуб Licviny і Цэнтр псіхатраўматалогіі ў Вільні распа…

УВАГА: БЕЛАРУСКІМ ДОБРААХВОТНІКАМ І ІХ СЕМ’ЯМ!

Клуб Licviny і Цэнтр псіхатраўматалогіі ў Вільні распачалі супрацу. Цяпер вы можаце бясплатна атрымаць псіхатэрапію ці кансультацыю псіхіятра ў бяспечным і прафесійным асяроддзі.

Каманда Цэнтра мае досвед працы з вайсковымі траўмамі і забяспечвае поўную канфідэнцыйнасць. Калі ў вас няма літоўскай страхоўкі — клуб пакрые выдаткі.

Ты часта адкладаеш зварот: “Іншым больш трэба…” Але твой стан мае значэнне. Калі цяжка — звяртайся. Не трэба быць сам-насам з праблемай ці напружаннем. Ты не абавязаны разбірацца ва ўсім сам.

Напішы нам, вырашым, з чаго пачаць. Без абавязкаў з твайго боку. Без папяровай цяганіны. Канфідэнцыйна.