Клуб «Ліцвіны» запрашае на закрытую сустрэчу, арганізаваную выключна для беларускіх добраахвотнікаў, якія змагаліся і працягваюць змагацца ва Украіне за волю і годнасць Беларусі.
Час і дакладнае месца — толькі праз асабісты кантакт з ц’ютарамі клуба.
Вас чакае: – камфортныя дамкі на беразе возера; – лазня і агонь пад адкрытым небам; – лес і цішыня; – спорт, рыбалка і адпачынак на прыродзе.
Гэта прастора, дзе свае — толькі свае. Тут не трэба трымаць маску ці быць “на варце”.
Гэта магчымасць: – адпусціць напругу і аднавіць сілы; – пераключыцца з вайсковага рэжыму на чалавечы; – пагаварыць ці проста памаўчаць з тымі, хто разумее; – умацаваць давер і пабрацімства.
Запрашаюцца выключна беларускія добраахвотнікі.
Каб далучыцца: напішы ў тэлеграм-бот клуба @Licvinybot ці свайму ц’ютару.