Прастора КРОПКА. Тбілісі

Тбілісі ?❤️? Беларуская прастора для беларусаў і беларусак ў Грузіі – мерапрыемствы, каворкінг для актывіст_ак, бібліятэка, падтрымка ініцыятыў.
Усе магчымасці тут: https://linktr.ee/kropka.ge

Адміністратарка: @kropkawork +995 591 007 242

Прэзентацыя клюба КінаКанапа з праглядам фільмаў на беларускай мове 25 снежня ў Тбілісі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Рады прэзентаваць вам новы клюб “КінаКанапа” Мэта клюба – прагляд фільмаў з беларускамоўнай агучкай і культурны адпачынак у добрым беларускім асяроддзі. Першая сустрэча клюба – калядная! Каб адчуць святочны настрой, прыходзьце 25 снежня на кінапраглад адразу дзвюх частак знакамітага фільма “Адзін дома” – вядома ж, у беларускім перакладзе. Бярыце з сабой дзяцей – вас чакае […]

Перадсвяточныя мерапрыемствы ў прасторы КРОПКА ў Тбілісі з 20 па 25 снежня

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Перадсвяточнае прывітанне ўсім! Мерапрыемствы ў нашай прасторы на гэтым тыдні: Аўторак 20.12 19:00Вечарына настольных гульняў з Nastołki-bandЗапіс праз гугл-форму Серада 21.12 19:00Беларускі клуб нэтворкінгаЗапіс праз апытанку Пятніца 23.12 18:00Майстар-клас па вязанні ёлачных упрыгожванняўЗапіс да @katrina_happy Субота 24.12 12:00 – 21:00Калядны Кірмаш! Прыходзьце за падарункамі і добрым настроемНядзеля 25.12 14:00 English speaking clubЗапіс да @pithecanthropuserectus! Нядзеля 25.12 […]

Аўтарскія калядныя ўпрыгожванні ад майстрыні Насты: зорачкі-сняжынкі з бісеру і пацераў

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Прапануем вашай увазе аўтарскія ўпрыгожванні ад майстрыні Насты. Калядныя зорачкі-сняжынкі з бісеру і шкляных пацераў на металічным дроце выдатна выглядаюць ў ёлачных агеньчыках , у інтэр’еры і нават як вечаровае ўпрыгожванне . Свята хутка!А калі вы пачынаеце ставіць ялінкі?

Калядны Кірмаш у Тбілісі 24 снежня: эка-касметыка ручной працы ад Aroma Cosina

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Калядны Кірмаш усё бліжэй! Эка-касметыка ручной працы ад Aroma Cosina. Зроблена з любоўю да людзей і клопатам аб планеце , без выкарыстання парабенаў, сіліконаў і сінтэтычных духмяных прымешкаў. Асартымент: натуральныя сродкі для мыцця, крэмы, бальзамы для вуснаў, сыроваткі, убтан, духмяныя пласціны, масажныя сумесі. Завітвайце за падарункамі! 24 снежня 12:00-21:00 Тбілісі, Амаглеба 1 (500 м ад […]

Kaliada studio на Калядным Кірмашы 24 снежня ў прасторы KROPKA ў Тбілісі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Сустракайце, удзельнік нашага Каляднага Кірмашу – Kaliada studio. Прыгожыя ялінкі, хаткі з цёплымі агеньчыкамі , калядныя цацкі з керамікі будуць чакаць вас 24 снежня ў прасторы KROPKA. Kaliada studio – гэта новая ўтульная майстэрня ў цэнтры Тбілісі для аматараў керамікі і ганчарнага мастацтва, дзе праводзяцца штодзённыя майстар-класы па лепцы, у тым ліку з ганчарным колам. […]

Калядны Кірмаш у Кропцы 24 снежня з 12:00 да 21:00 у Тбілісі з беларускімі майстрамі і прысмакамі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Калядны Кірмаш у Кропцы 24 снежня з 12:00 да 21:00 запрашаем вас на ўтульны зімовы маркет ў Кропку! Набыць падарункі сабе і блізкім, пабачыцца са старымі знаёмымі і сустрэць новых, адчуць калядны пах глінтвейну – усё тут! Што вас чакае:прыгожыя рэчы беларускіх майстрыц і майстроў“Паштовая скрыня” (магчымасць павіншаваць з Калядамі палітвязняў)своп “Скрыня рэчаў”какао з маршмэлоў, […]

Бясплатны трэнінг у Тбілісі 18 снежня: Як эфектыўна праяўляцца і прасоўваць свае праекты

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Трэнінг “Як эфектыўна праяўляцца?“ Хочаце навучыцца прэзентаваць сябе і свае праекты цікава і запамінальна? Прыходзьце ў нядзелю на бясплатны трэнінг па камунікацыі і праяве. Трэнер: Уладзімір Ткачэнка, сертыфікаваны бізнэс-трэнер ICTA і APC (Асацыяцыя прафесійных коучаў, Талін). У выніку трэнінга ўдзельніцы і ўдзельнікі таксама навучацца: дакладна выказваць думкі і даносіць свае ідэі;пераадольваць страхі і перакананні, якія […]

Art Yard Community прэзентуе беларускі стрыт-арт праект у Тбілісі 18 снежня

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Art Yard Party Art Yard Community робяць прэзентацыю свайго беларускага стрыт-арт праекта ў Тбілісі! Art Yard Community – каманда мастакоў, арт-мэнэджэркі, відэографа і фатографа, моўшн-дызайнеркі і неабыякавых людзей, якія сабраліся, каб зрабіць класныя муралы ў тбілісскім дворыку. Што вас чакае на тусоўцы: прагляд відэароліка пра працэс стварэння муралаў размова з мастакамі пра вулічнае мастацтва ў […]

Шведскі гурток «Геданізм» ад АБФ запрашае на сустрэчу ў Тбілісі 16 снежня

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Шведскі гурток “Геданізм” ад ініцыятывы АБФ. Галоўны прынцып шведскіх гурткоў – роўны навучае роўнага. Усе разам ствараюць атмасферу камфорту і ўтульнасці для кожнага і кожнай. У аснову кружкоў закладваюцца каштоўнасці салідарнасці, актыўнасці, даверу і інклюзіі. Ініцыятыва «Актыўнымі быць файна!» запрашае вас на першую сустрэчу шведскага гуртка пра геданізм. Пад кубачак гарбаты з печывам удзельні_цы пазнаёмяцца […]

Арт-практыка «Нейраграфіка. Навагодняя трансфармацыя 2022-2023» з Зінаідай Берыдзэ ў Тбілісі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Арт-практыка «Нейраграфіка. Навагодняя трансфармацыя 2022-2023». Нейраграфіка – гэта графічны метад змены свайго стану і адносінаў да праблемы. Гэтая тэхніка дазваляе мяняць шаблоны мыслення, трансфармаваць нейронавыя сувязі, якія склаліся, і ствараць новыя з дапамогай малявання. Вядучая сустрэчы: Зінаіда Берыдзэ, псіхалагіня, остеопат. У набліжэнні Новага года Зінаіда прапаноўвае намаляваць ваш асабісты пераход з 2022 у 2023. Пераход […]