“КАЛЯДЫ З МАЛЯВАНЫЧАМ” “Анелы спяваюць, пастушкі іграюць..Дзіва, дзіва абвяшчаюць” Наш казачны Маляваныч (артыст Аляксандр Ждановіч) запрашае ў святочны дзень дарослых і дзетак (8+) на калядны батлеечны спектакль “Цар Ірад”. Вас чакае:Расказ пра гісторыю батлейкі, пра асаблівасці святкавання Калядаў і Новага году на Беларусі.Зімовыя казкі ад Маляваныча.Сумесныя спевы ды размовы за гарбатай. Колькасць месцаў абмежавана магчымасцямі […]
Прастора КРОПКА. Тбілісі
Тбілісі ?❤️? Беларуская прастора для беларусаў і беларусак ў Грузіі – мерапрыемствы, каворкінг для актывіст_ак, бібліятэка, падтрымка ініцыятыў.
Усе магчымасці тут: https://linktr.ee/kropka.ge
Адміністратарка: @kropkawork +995 591 007 242
Калядоўшчыкі завіталі на моўны клуб у Кропку ў Тбілісі і стварылі святочны настрой
Учора на моўны клуб у Кропку завіталі калядоўшчыкі!Гэта быў прыемны сюрпрыз для нашых гасцейВесела патанчылі і папелі, уратавалі казу і атрымалі моцны зарад каляднага настрою! Дзякуем камандзе творчых беларусаў і беларусак, якія падтрымліваюць нашу мову і культуру і ствараюць свята для нас у Тбілісі. У вас таксама ёсць магчымасць запрасіць калядоўшчыкаў у госці, каб заспяваць […]
Анонс падзей на тыдзень 26-31 снежня 2022 у Прасторы КРОПКА, Тбілісі
Анонс на тыдзень 26-31 снежня 2022
Больш за 50 чалавек наведалі Калядны Кірмаш у Кропцы і атрымалі падарункі і святочны настрой
Вялікі дзякуй усім, хто наведаў Калядны Кірмаш у Кропцы! Больш за 50 чалавек учора прыйшлі за падарункамі і змаглі набыць прыгожыя рэчы сабе і сваім блізкім. Мы набывалі падарункі, шукалі адказы на пытанні віктарыны, падпісвалі паштоўкі палітвязням, частаваліся пуншам і печывам , знаёміліся з беларусамі іншых гарадоў і краін. А напрыканцы вечара нават папелі песні […]
Паказ калядных фільмаў і абмеркаванне кіначэлленджу КінаКаляды48 у Тбілісі 28 снежня
Запрашаем на паказ калядных фільмаў!У сераду 28 снежня даведаемся, ці магчыма зняць кіно за 48 гадзін. “КінаКаляды48” — гэта чэлендж, у выніку якога самаарганізваным камандам аматараў і прафесіяналаў трэба было зрабіць калядны гульнявы кароткаметражны фільм за 48 гадзін. Вынікам гэтага марафона сталі 14 кароткаметражных фільмаў, якія былі зняты ў Вільні, Варшаве, Кракаве, Тбілісі і Менску. […]
Наш Калядны Кірмаш на Амаглеба 1: эксклюзіўныя падарункі і пунш да 21:00
Наш Калядны Кірмаш Паспейце набыць эксклюзіўныя падарункі і пачаставацца пуншамСёння да 21:00 на Амаглеба 1 – беларускі святочны рух
Калядны Марафон Паштовак Салідарнасці пройдзе 24 снежня ў Тбілісі на Кірмашы
“Паштовая скрыня” калядных лістоў Заўтра на нашым Кірмашы вы можаце далучыцца да Каляднага Марафона Паштовак Салідарнасці! Зараз за кратамі ў Беларусі знаходзяцца больш за 1400 палітвязняў. Падтрымайма іх напярэдадні святаў сваёй увагай і цёплымі словамі! Заўтра вы можаце прыносіць і пакідаць свае паштоўкі, альбо падпісваць паштоўкі разам у Кропцы, альбо напісаць свае пажаданні анлайн. Чакаем вас заўтра на […]
Калядны Моўны клуб у Тбілісі: святочная сустрэча пра беларускія зімовыя традыцыі
Калядны Моўны клуб Апошняя ў гэтым годзе сустрэча моўнага клуба будзе святочнай! Пагаворым пра Каляды, Раство і Новы год у беларускай традыцыі Святы Мікалай, Дзед Мароз, Зюзя альбо Ледзяны Дзед: разбяромся, хто з гэтых персанажаў больш традыцыйны для беларусаў Абмяркуем, якія зімовыя святы адзначаюць у вашых сем’ях і якія традыцыі вам падабаюцца Захапіце за сабой […]
Калядны Кірмаш у Кропцы 24 снежня з 12:00 да 21:00 запрашае на ўтульны зімовы маркет
Прастора КРОПКА pinned «Калядны Кірмаш у Кропцы 24 снежня з 12:00 да 21:00 запрашаем вас на ўтульны зімовы маркет ў Кропку! Набыць падарункі сабе і блізкім, пабачыцца са старымі знаёмымі і сустрэць новых, адчуць калядны пах глінтвейну – усё тут! Што вас чакае: прыгожыя рэчы…»
Дар’я, настаўніца фізікі з Беларусі ў Тбілісі, прапануе смачнае варэнне на Калядным Кірмашы
Працягваем ствараць калядны настрой! Пачаставацца смакатой вам прапануе Дар’я – настаўніца фізікі і трэнерка. Калі яна з’ехала з Беларусі ў Тбілісі, пачала рабіць варэнне. Улетку ў Сакартвела вельмі шмат салодкай садавіны і хацелася гэты смак захаваць. Сакрэт Дар’інага смачнага варэння – невялікая колькасць цукру, што дазваляе захаваць натуральны смак садавіны і беражэ здароўе. Прыходзьце за […]