Калядны Кірмаш у Кропцы 24 снежня з 12:00 да 21:00 запрашаем вас на ўтульны зімовы маркет ў Кропку! …

Калядны Кірмаш у Кропцы

24 снежня з 12:00 да 21:00 запрашаем вас на ўтульны зімовы маркет ў Кропку!
Набыць падарункі сабе і блізкім, пабачыцца са старымі знаёмымі і сустрэць новых, адчуць калядны пах глінтвейну – усё тут!

Што вас чакае:
прыгожыя рэчы беларускіх майстрыц і майстроў
“Паштовая скрыня” (магчымасць павіншаваць з Калядамі палітвязняў)
своп “Скрыня рэчаў”
какао з маршмэлоў, безалкагольны глінтвейн і пунш з прысмакамі
святочны настрой пад беларускія песні
конкурсы з розыгрышамі падарункаў

Хто будзе:
– керамічная майстэрня Kaliada studio з прыгожым посудам
FreeBelarusSimbol з беларускай сімволікай
– каманда Bakery 3000 з арт-прадукцыя ад беларускіх мастакоў
– майстрыца Вольга з вязанымі цацкамі
Aroma Cosina з эка-касметыкай ручной працы

І шмат іншых падарункаў ды розных прысмакаў – варэнне, мёд, печыва.
Пра кожн_ую ўдзельні_цу Кірмашу мы будзем распавядаць на бліжэйшым тыдні.

Сачыце за навінамі ў канале Кропкі і занатуйце сабе ў каляндар:

24 снежня 12:00-21:00
Прастора “Кропка”, Тбілісі, Амаглеба 1 (500 м ад плошчы Свабода)

Мерапрыемства прыязнае для дзяцей, таму завітвайце ўсёй сям’ёй!

#кірмаш