Працягваем ствараць калядны настрой! Пачаставацца смакатой вам прапануе Дар’я – настаўніца фізікі і…

Працягваем ствараць калядны настрой!
Пачаставацца смакатой вам прапануе Дар’я – настаўніца фізікі і трэнерка.

Калі яна з’ехала з Беларусі ў Тбілісі, пачала рабіць варэнне. Улетку ў Сакартвела вельмі шмат салодкай садавіны і хацелася гэты смак захаваць.

Сакрэт Дар’інага смачнага варэння – невялікая колькасць цукру, што дазваляе захаваць натуральны смак садавіны і беражэ здароўе.

Прыходзьце за ласункамі на Калядны Кірмаш!

24 снежня 12:00-21:00
Тбілісі, Амаглеба 1 (500 м ад плошчы Свабода)